Усходняя Польшча чакае інвэстараў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        03.09.2012 17:26
                    
                                 
                
                
                    Усходняя Польшча - гэта дасканалае месца для інвэставаньня й разьвіцьця бізнэсу – пераконвае Польскае агенцтва інфармацыі й замежных інвэстыцый.
                
                
                    
                        
PAP/Artur Reszko
                     
                
                
                
               
                
                         
The new Swedspan factory in Koszki: photo - PAP/Artur Reszko
  Стартуе чарговы этап рэклямнай кампаніі „Макрарэгіён Усходняя Польшча”. Яе мэта – прыцягненьне замежнага капіталу й зацікаўленьне польскіх фірмаў інвэставаньнем ва ўсходніх ваяводзтвах. Гаворка ідзе пра 5 ваяводзтваў: Люблінскае, Падкарпацкае, Падляскае, Сьвентакшыскае й Вармінска-Мазурскае.
Рэклямная кампанія Ўсходняй Польшчы працягваецца ўжо два гады. У выніку ў гэтай частцы краіны паўстала 21 інвэстыцыя й 3,5 тысячы чалавек атрымалі працу, але гэтага ўвесь час мала.
Рэклямная акцыя, апрача краін ЭЗ, накіравана на ЗША, Расею, Кітай, Карэю, Індыю й дзяржавы Пэрсідзкага заліву. Стратэгічныя сэктары Ўсходняй Польшчы – гэта харчовы, дрэваперапрацоўчы, мэблевы, прамысловае будаўніцтва, будаўніцтва яхтаў й бізнэс-турызм.
яс