Брэйвіка асудзілі на 21 год
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
24.08.2012 10:42
Суд у Осла вырашыў, што экстрэміст псыхічна здаровы.
PAP/EPA/HEIKO JUNGE / POOL
Суд у Осла прызнаў Андэрса Брэйвіка псыхічна здаровым і пастанавіў, што мужчына можа адказаць за масавае забойства на выспе Ўтoя. Экстрэміст быў прысуджаны да 21 году турэмнага зьняволеньня.
Летам 2011 году ў Осла й на выспе Ўтoя Брэйвік забіў 77 чалавек. Перад судом ён тлумачыў, што хацеў абараніць Нарвэгію ад ісляму й пагрозы шматкультурнасьці.
Абвінавачаньне патрабавала прызнаць Брэйвіка псыхічна хворым – у гэтым выпадку ён бы быў аддадзены пад пажыцьцёвы нагляд лекараў. Сам Брэйвік і ягоныя адвакаты настойвалі на тым, каб суд прызнаў яго псыхічна здаровым.
аз