Logo Polskiego Radia
Print

Вакцынацыя перад „EURO 2012”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 17.05.2012 12:26
Разам з заўзятарамі з усяго сьвету ў Польшчы паявяцца новыя штамы бактэрыяў,- перасьцерагаюць навукоўцы.

/

Экспэрты раяць, каб перад стартам Чэмпіянату Эўропы па футболе „EURO 2012” правесьці вакцынацыю супраць менінгакокаў. Гэта датычыць ня толькі футбалістаў, трэнэраў ды іхных сем’яў, але перш за ўсё заўзятараў і асобаў, якія будуць працаваць падчас матчаў на стадыёнах, у тым ліку валянтэраў.

Чэмпіянат па футболе, як кожнае масавае мерапрыемства, спрыяе росту пагрозы з боку мікраарганізмаў, паколькі небясьпечныя штамы бактэрыяў могуць прывесьці з сабой заўзятары з усяго сьвету.

Рызыку захворваньняў павялічваюць таксама ўмовы масавых імпрэзаў, - кажа доктар Рышард Коняр, кіраўнік нэўра-інфэкцыйнага аддзелу са шпіталя ім. Яна Паўла ІІ у Кракаве.

Рышард Коняр: Пры непасрэдным кантакце, праз пацалунак, карыстаньне адным посудам, курэньне адной цыгарэты, можна лягчэй інфэкаваць другога чалавека. Гэта проста рызыкоўныя сытуацыі. Тым часам пры нагодзе чэмпіянату ў Польшчы паявіцца шмат чалавек з розных куткоў Эўропы, дзе існуюць зусім невядомыя нам штамы бактэрыяў, якія могуць пагражаць інфэкцыямі.

- перасьцерагае доктар Рышард Коняр.

На час „EURO 2012” узьнік адмысловы сьпіс хваробаў, якія могуць распаўсюджваюцца рознымі шляхамі, менавіта пры нагодзе масавых мерапрыемстваў. Апрача таго, была створаная адмысловая Група па пытаньнях санітарна-эпідэміялягічнай бясьпекі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт