Logo Polskiego Radia
Print

Чып, які вяртае зрок

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 10.05.2012 09:00
Хаця атрыманы дзякуючы яму вобраз чорна-белы, пацыенты ў захапленьні.

/

Электронны чып, зьмешчаны ў воку невідушчага чалавека, дазволіць яму нанава пабачыць сьвет.

Зьмешчаны непасрэдна за сятчаткай чып асабліва тонкі – налічвае толькі 3 квадратныя мілімэтры паверхні. Ён заключае ў сабе каля 1,5 тысячы фотарэцэптараў – падобных на тых, якія знаходзяцца ў здаровым чалавечым воку.

Апрацаваны нямецкай фірмай „Retina Implant AG” чып дазваляе часткова вярнуць зрок сьляпым. Клінічныя дасьледаваньні праводзяць, між іншым, навукоўцы з Оксфардзкага ўнівэрсытэта ды Каралеўскага каледжа ў Лёндане.

Чып не вяртае такoга ўзроўню зроку, як у здаровага чалавека. Як тлумачаць ягоныя стваральнікі, сьвятло, падаючы на чып, выклікае ўзьнікненьне стымулаў, якія перадаюцца зрокавым нэрвам у мозг ды выклікаюць уражаньне ўспышкаў. Атрыманы такім чынам вобраз чорна-белы, а не каляровы – як натуральны. Гэта аднак не перашкаджае пацыентам, якія часта ўпершыню за многія гады могуць самастойна перамяшчацца па доме ці адрозьніваць кшталты прадметаў.

Першым чалавекам, які прайшоў апэрацыю перасадкі чыпа, быў грамадзянін Фінляндыі. Гэта адбылося ў 2010 годзе. Яму імплянтавалі дволі прымітыўную вэрсію чыпа. З гэтага часу тэрапіяй скарысталіся больш за 10 пацыентаў. У часткі зь іх назіралася невялікае паляпшэньне зроку. Частка на чып увогле не адрэагавала.

аз/rp.pl

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт