Птушыны GPS
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
03.05.2012 09:00
Дасьледаваньні паказалі, што мозг птушкаў рэагуе на зьмену магнітнага паля.
Навукоўцы знайшлі ў мазгах галубоў клеткі, вельмі ўражлівыя на магнітнае поле. Пра такі вельмі натуральны спосаб навігацыі амэрыканскія навукоўцы паведамляюць на старонках выданьня „Science”.
Падчас дасьледаваньня адмыслоўцы трымалі птушкі ў адным месцы, а вакол іх мянялі накірунак і сілу дзеяньня магнітнага поля. Адначасова яны правяралі электрычную актыўнасьць групы клеткаў мозгу. Аказалася, што частка зь іх рэагавала на зьмену магнітнага поля.
Паводле навукоўцаў з мэдычнага ўнівэрсытэту ў Тэхасе, гэта азначае, што галубы карыстаюцца натуранмым GPS-ам.
На практыцы гаворка ідзе пра тое, што яны ўмеюць вызначыць ня толькі накірунак поўнач-поўдзень, але таксама ўласнае месцазнаходжаньне.
Пакуль дакладна невядома, якім чынам дзейнічае гэтая сыстэма.
аз