Tryzna на Дударскім фэсьце
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Dzmitry Hurnievic 
                        
                        25.04.2012 11:00
                    
                                 
                
                
                    Польскі гурт выконвае старадаўнюю музыку XII-XV стст. з абшараў Скандынавіі й Усходняй Эўропы.
                
                
                
                
               
                
                         
У пятніцу ў Менску пачынаецца Дударскі фэст. Гэта ўжо адзінаццаты па ліку міжнародны фэстываль, прысьвечаны такому старадаўняму інструмэнту як дуда.
У 2012 годзе дударскі рух Беларусі прыйшоў да сьмелых экспэрымэнтаў у спалучэньні традыцыйных інструмэнтаў і электроннай музыкі. Гэта й праект “Пава”, DJ Павел Бальцэвіч, новая праграма гурта LitvinTroll, новая праграма гурта Кашлаты Вох і інш. 
Зноў на сцэне зьявяцца дзеці – гурт зь Івянца “Рарог”. Танцавальная падтрымка: тэатры Дэ-Грыза, Яварына, Фламея, Гістрыён. Упершыню прыедзе дудар з Украіны – Віктар Лявіцкі. Традыцыйна будуць выступаць музыкі з Польшчы – упершыню на Беларусі гурт Tryzna.
Гурт выконвае старадаўнюю музыку XII-XV стст. з абшараў Скандынавіі й Усходняй Эўропы. Песьні сьпяваюцца ў арыгінале, гэта значыць на мовах пэрыяду Сярэднявечча, сярод якіх сустракаюцца і тыя, што даўно ўжо не існуюць. Музыкі жывуць і працуюць у Шчэціне.
Праграму фэсту можна знайсьці на сайце dudar.info
дг