Logo Polskiego Radia
Print

Лекаўстойлівая малярыя

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.04.2012 08:00
Малярыя, устойлівая на лекі, выкрытая на мяжы Тайлянду й М’янмы.

/

У Азіі пашыраецца від малярыі, устойлівай на лекавыя сродкі, папярэджваюць навукоўцы. Гэта можа сур’ёзна прыпыніць працэс барацьбы са згаданай хваробай у сьвеце.

Лекаўстойлівая малярыя адкрытая на мяжы Тайлянду й М’янмы, то бок 800 кілямэтраў ад ранейшых крыніц хваробы.

Паразіты роду плязмодый, якія зьяўляюцца прычынай узьнікненьня малярыі ў згаданым рэгіёне, не рэагуюць на традыцыйныя лекі, паведамляюць навукоўцы на старонках часопіса „Lancet”.

Адмыслоўцы баяцца, што ўстойлівы на лекі від малярыі можа зьявіцца таксама ў Афрыцы, што ў выніку прывяло б да росту сьмяротнасьці сярод хворых.

Кожны год малярыяй хварэе некалькі мільёнаў чалавек. Колькасьць сьмяротных ахвяраў ацэньваецца ад некалькіх сотняў тысячаў да мільёна чалавек у год.

Малярыя перадаецца чалавеку праз укусы камароў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт