Google прэзэнтаваў тэхнаакуляры
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
12.04.2012 13:57
Акуляры дазваляюць спалучацца ня толькі зь інтэрнэтам, але таксама тэлефанаваць.
Электронны канцэрн-гігант „Google” запрэзэнтаваў падрабязныя зьвесткі, датычныя тэхнаакуляраў.
Акуляры дадатковай рэальнасьці дазваляюць, пры дапамозе якіх можна стварыць гэтак званую пашыраную рэчаіснасьць, будуць аснаджаныя адмысловай сыстэмай навігацыі.
Напрыклад, яны могуць быць абсталяваныя спэцыяльнай камэрай і мікрафонам, якія дазволяць спалучацца ня толькі зь інтэрнэтам, але таксама тэлефанаваць.
Як паказана на рэклямным роліку, дастаткова прачнуцца, надзець акуляры, і яны адразу ж паінфармуюць нас пра тое, колькі гадзін, якая тэмпэратура паветра ды які сёньняшні распарадак дня ў карыстальніка.
Акуляры пакажуць таксама мапу горада ды кароткі шлях да мэты - нешта накшталт GPS.
Пакуль аднак канцэрн „Google” не паведамляе пра цану інавацыйных акуляраў і калі яны паступяць у продаж.
Тэхналёгіі пашыранай рэчаіснасьці ўводзяць таксама іншыя фірмы, напрыкляд, вытворцы смартфонаў - „Apple”, „Nokia”, „Reserch in Motion”.
аз