Першы робат, які імітуе чалавека 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        05.04.2012 14:16
                    
                                 
                
                
                    Праект брытанскіх навукоўцаў павінен дапамагчы ў працы над штучнай інтэлігенцыяй.
                
                
                    
                        
 
                     
                
                
                
               
                
                         
robotyka.com
 
  Брытанскі навуковец сканструяваў робат, які ў анатамічным аспэкце вельмі нагадвае чалавека. Праект павінен паспрыяць у працы над разьвіцьцём штучнай інтэлігенцыі машынаў.
Гэта першы ў сьвеце робат, які імітуе цела чалавека. Ён мае штучныя мышцы, косьці й суставы, а нават сынтэтычныя сухажыльлі. Апрача таго ў імітуючай вока камэры знаходзіцца мэханічная зрэнка, якая рэагуе на сьвятло.
„Мы хацелі праверыць, якім чынам мозг кантралюе цела. Аказваецца, што гэта вельмі складаны працэс,”- гаворыць вынаходнік прафэсар Оўэн Голянд.
Робат кантактуецца з атачэньнем падобным чынам, як чалавек – прынамсі ў фізычным аспэкце.
Дарэчы, прафэсар пераконвае, што чалавечая інтэлігенцыя разьвівалася менавіта дзякуючы інтэракцыі з атачэньнем.
Навуковец марыць пра стварэньне сапраўднай штучнай інтэлігенцыі. Аднак на гэта трэба будзе яшчэ доўга пачакаць.
Адным з найбольш складаных праблемаў, паводле прафэсара Голянда, зьяўляецца, напрыклад, імітацыя працы зроку чалавека, якая зьяўляецца вельмі складаным працэсам.
аз