Logo Polskiego Radia
Print

Казачны выйгрыш у лятарэю ў ЗША

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 31.03.2012 16:28
Шчасьліўчык атрымае 462 мільёны даляраў.

Фота:
Фота: Amy Sancetta/AP Photo

Толькі адзін білет выграў у рэкордным тыражы амэрыканскай Mega Million Lotery. Шчасьліўчык атрымае 462 мільёны даляраў. Білет быў куплены ў графстве Балтымор штату Мэрылэнд. Каштаваў ён усяго 1 даляр. Шанцы на выгрыш ацэньваліся ў 1 да 175 мільёнаў. Агульны выгрыш складае 640 мільёнаў даляраў, але 40 працэнтаў ад гэтай сумы пойдзе на аплату падаткаў. Папярэдняя рэкордная сума выгрышу складала 390 мільёнаў даляраў і была падзеленая паміж двума пераможцамі.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт