Logo Polskiego Radia
Print

Вясна – сэзон прастуды й грыпу

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.03.2012 08:00
Спосабам на прастуду зьяўляецца добрая кандыцыя, адпаведная дыета, часнок і вітаміны.

/

Пачалася вясна. Тым часам разам са зьменай надвор’я асабліва актывізуюцца розныя мікраарганізмы.

Чханьне, пазьней насмарк ды на канец кашаль і павышаная тэмпэратура – гэта клясычныя сымптомы прастуды ці грыпу.

Праўда, сёлетняй зімой згаданыя хваробы асабліва нам не надакучылі, але спэцыялісты папярэджваюць, што вось набліжаецца іхны сэзон.

Прычынай гэткай сытуацыі зьяўляюцца, між іншым, перапады тэмпэратуры, - кажа Санітарны інспэктар Гжэгаж Гудзік.

Гжэгаж Гудзік: Мы ня ўмеем прыстасаваць нашай вопраткі, то бок нашай тэрмарэгуляцыі. Тэмпэратурны шок, зь якім змагаецца наш арганізм, калі мы апранемся неадпаведным чынам, спрыяе разьвіцьцю вірусных захворваньняў. Таму я лічу, што трэба апранацца такім чынам, каб лёгка было апрануць дадатковую вопратку, альбо зьняць лішнюю.

Паводле інспэктара, на жаль, палякі вельмі часта забываюць пра тое, што яны маюць уплыў на здароўе іншых людзей. Будучы хворымі, яны безь ніякіх сумневаў наведваюць школу й месца працы, нягледзячы на тое, што заражаюць сваіх калегаў.

Паводле спэцыялістаў, спосабам на прастуду зьяўляецца добрая кандыцыя, адпаведная дыета з дадаткам часнаку й вітамінаў, а супраць грыпу яны раяць вакцынацыю.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт