Logo Polskiego Radia
Print

Пошукі жыцьця ў космасе

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 02.03.2012 07:30
Удзельнікі праекту будуць сачыць за радыёсыгналамі, якія паступаюць з космасу.

/

Кожны інтэрнэт-карыстальнік можа шукаць прызнакі жыцьцья ў космасе. Гэта можна будзе зрабіць за пасярэдніцтвам адмысловай інтэрнэт-старонкі, спалучанай з радыётэлескопамі.

Праект быў агучаны падчас тэхналягічнай канфэрэнцыі ў Лос-Анджэлесе.

Дадзеныя будуць пастаўляць тэлескопы, якія дзейнічаюць у рамках праекту „SETI” - пошукаў інтэлігенцыі па-за зямным шарам. Дадзеныя будуць неадкладна зьяўляцца на старонцы www.setilive.org.

Удзельнікі праекту могуць зарэгістравацца ды сачыць за радыёсыгналамі. Задача інтэрнэт-карыстальнікаў-добраахвотнікаў, сачыць за асаблівай радыёактыўнасьцю, якая можа быць сыгналам, накіраваным на зямлю чужой цывілізацыяй.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт