Каханьне  ў эпоху камэрцыі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        14.02.2012 16:52
                    
                                 
                
                
                    70 адсоткаў палякаў з нагоды валянцінак купляюць падарункі.
                
                
                
                
               
                
                         
Валянцінкі для гандлёўцаў сталіся трэцім па важнасьці сьвятам у годзе. З дасьледаваньня для фірмы Pay-Back вынікае, што 72 адсоткі мужчын зьбіраюцца патраціць ня менш, чым 50 злотых, пры гэтым кожны чацьвёрты – больш за 100.
14 лютага кліентаў з усіх бакоў атакуюць ня толькі чырвоныя сэрцы. Паліцы ў крамах ломяцца ад спэцыяльна прыгатаваных тавараў, як, напрыклад, бялізна ад Дэвіда Бэкхэма. Самымі папулярнымі застаюцца ласункі й кветкі. Для прагляду рамантычных камэдый зьбіраюцца натоўпы ў кіназалях. З анкеты сярод карыстальнікаў Facebooka вынікае, што 70 адсоткаў плянуюць падмацавацца ў рэстаране. Усё больш папулярнымі становяцца spa-працэдуры й салявыя пячоры. Свае валянцінкавыя прапановы маюць нават плянэтырыі, а ў адным з гандлёвых цэнтраў Варшавы можна будзе самому зьляпіць скульптуру з шакаляду для каханай асобы.
Рэкорды папулярнасьці валянцінкі б’юць таксама і ў Азіі. Там можна нават купіць катлеты зь ялавічыны ў форме сэрца.
Dziennik Gazeta Prawna