Монтэ-Крыста й пацукі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        21.01.2012 07:30
                    
                                 
                
                
                    На кожны квадратны мэтар выспы выпадае 1 грызун.
                
                
                
                
               
                
                         
  Бязьлюдная выспа Монтэ-Крыста змагаецца з атакай пацукоў. Выспу, распаложанаю паміж Апэнінскай паўвыспай ды Корсыкай, праславіў граф Монтэ-Крыста – герой рамана Аляксандра Дзюма.
Цяпер выспа зьяўляецца бязьлюдным запаведнікам прыроды. Пацукі, якія прыбылі на выспу на суднах, небясьпечна размножыліся. На кожны квадратны мэтар выспы выпадае 1 грызун. Таму ўлады вырашылі, што да канца студзеня неабходна правесьці дэратызацыю выспы. У сувязі са структурай паверхні акцыя зьнішчэньня пацукоў будзе праводзіцца з паветра. На выспу будуць скінутыя 26 тонаў атруты.
Спэцыялісты супакойваюць, што падобныя акцыі, дарэчы, пасьпяхова, праводзіліся  таксама на Сардыніі ці Новай Зэляндыі.
аз