Logo Polskiego Radia
Print

Зонд „Fobos-Grunt” упаў на Зямлю

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 19.01.2012 07:30
Гэта была 17-я па чарзе няўдалая расейская місія на Марс.

/

Элемэнты пашкоджанага расейскага зонду „Fobos-Grunt” патанулі ў Ціхім акіяне, праўдападобна, недзе паміж Новай Зэляндыяй і Паўднёвай Амэрыкай, - паведаміла расейскае касьмічнае агенцтва „Роскосмос” ды экспэрты з ЗША.

Паводле спэцыялістаў, зонд увайшоў у зямную атмасфэру зь вялікай хуткасьцю, праляцеў над Эўропай, паўднёвымі часткамі Азіі й Афрыкі, выбухнуў і згарэў. На самой справе, у акіян упалі толькі некаторыя элемэнты, агулам каля 200 кіляграмаў.

На борце зонду знаходзіліся ня толькі расейскія касьмічныя прылады, але таксама кітайскія й польскія. Згодна з плянамі, зонд павінен быў паляцець на Марс, каб атрымаць пробы тамтэйшага грунту. Аднак неўзабаве пасьля старту ягоныя рухавікі сапсаваліся ды замест ляцець на Марс зонд пачаў акружаць Зямлю.

Шматлікія спробы наладзіць сувязі з бартавым кампутарам не пашанцавалі.

На борце зонду знаходзілася, між іншым, польская прылада, якая павінна была атрымаць пробы грунту.

Гэта была 17-я па чарзе няўдалая расейская місія на Марс.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт