Logo Polskiego Radia
Print

Амэрыканскі зонд у дарозе на Марс

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 02.12.2011 07:00
Амэрыканскі зонд будзе шукаць прызнакаў жыцьця на Чырвонай плянэце

/

У апошнюю суботу, 28 лістапада, з касьмічнай базы на Флярыдзе стартаваў на Марс найноўшы амэрыканскі зонд. Мэта місіі (MSL) – пошук прызнакаў жыцьця на Чырвонай плянэце.

Старт зонда быў адтэрмінаваны на адзін дзень з-за праблемаў з акумулятарамі.

Палёт зонда на Марс будзе працягвацца 8 месяцаў. Часткай зонда зьяўляецца марсаход „Curiosity”, які прызямліцца на паверхні Марса пры папамозе адмысловых парашутаў.

Марсаход мае тры мэтры даўжыні, два мэтры вышыні, а ягоная вага складае амаль тону. На ягоным борце знаходзіцца 10 навуковых прыладаў, якія служаць дасьледаваньням глебы й атмасфэры. „Curiosity” будзе шукаць на Чырвонай плянэце таксама арганічных часткаў ды іншых ускосных доказаў жыцьця.

Першы этап місіі будзе працягвацца 2 гады. Праграма каштвавала 2,5 мільярда даляраў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт