Logo Polskiego Radia
Print

ДНК абарыгенаў расшыфраваны

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.11.2011 08:30
Фрагмэнт генэтычнага коду абарыгенаў абвяргае тэорыю аб пасяленьні чалавека на кантынэнтах.

/

Навукоўцы з Даніі расшыфравалі генэтычны код аўстралійскіх абарыгенаў. Знаёмства будовы часткі ДНК дапамагае зразумець, якім чынам людзі пасяляліся на зямным шары. Вынікі гэтых дасьледаваньняў публікуе тыднёвік „Science”. Спроба генэтычнага матэрыялу была атрыманая з валасоў.

Аналізы сьведчаць пра тое, што абарыгены былі першай групай, якая далучылася да сучасных людзей каля 70 тысячаў гадоў таму.

Аналізы ДНК падвяргаюць дзейныя да гэтай пары тэорыі на тэму экспансіі людзей на кантынэнтах. Паводле агульнага меркаваньня, людзі перасяляліся з Афрыкі на Блізкі Ўсход. Пазьней, каля 24 тысячаў гадоў таму, зь Блізкага Ўсходу ў Эўропу, а пазьней у Азію й Аўстралію. Тым часам генэтычныя сьляды сьведчаць пра тое, што сучасныя абарыгены далучыліся да іншых людзей нашмат раней, 70 тысячаў гадоў таму. Іхнае падарожжа ў Аўстралію працягвалася 25 тысячаў гадоў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт