Небясьпечная тэхналёгія 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        03.11.2011 15:26
                    
                                 
                
                
                    Тэхналягічныя вырашэньні дапамагаюць, але й пагражаюць кіроўцам. 
                
                
                
                
               
                
                         
  Вышэйшая тэхналёгія, выкарыстаная ў аўтамабільнай галіне, небясьпечная для кіроўцаў, - перасьцерагае вытворца антывіруснай праграму, фірма „McAfee”. Паводле яе прадстаўнікоў, дзякуючы адпаведнай функцыі ў сотавым тэлефоне можна адчыніць дзьверы або запусьціць рухавік чужога аўтамабіля.
Апрача таго, яны пераконваюць, што знайшлі спосаб на пераняцьцё кантролю над аўтамабілям пры дапамозе сыстэмаў тэлемэтрыі й дыстанцыйнага кіраваньня. Яны лічаць, што цягам некалькіх гадзінаў можна сфальсыфікаваць сэрвэр і заатакаваць сыстэму любога аўтамабіля.
Спэцыялісты з „McAfee” пераконваюць, што карысная для кіроўцаў тэхналёгія можа быць выкарыстаная таксама супраць іх, паколькі сыстэмы забесьпячэньня маюць сур’ёзныя недахопы.
Навукоўцы нагадваюць, што падобныя хакэрскія дзеяньні могуць быць прымененыя ў выпадку іншых сыстэмаў, якія карыстаюцца сотавай сувязьзю, як мэтадам навігацыі.
аз