Кабель прайграе спадарожніку
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
11.10.2011 15:08
Тэхнічныя праблемы кабельнай інфраструктуры спрыяюць разьвіцьцю лічбавых плятформаў.
Спадарожнікавымі антэнамі карыстаецца ўжо 6 мільёнаў палякаў, то бок 60% карыстальнікаў платнага тэлебачаньня. Пра гэта сьведчаць вынікі найноўшай справаздачы Ўпраўленьня канкурэнцыі й спажыўцоў.
Кабельныя сеткі фіксуюць на шмат меншы рост колькасьці абанэнтаў, чым іх спадарожнікавыя канкурэнты. Іхнымі паслугамі карыстаецца 4 мільёны 600 тысячаў польскіх гледачоў.
У чым прычына такой сытуцыі? Гэта, перш за ўсё тэхнічна-фінансавыя праблемы з падключэньнем чарговых хатніх гаспадаркаў да кабельных сетак. На вясковай тэрыторыі не аплочваецца будаваць інфраструктуру кабельнай тэлевізіі. У выніку паслугі кабельных сетках абмяжоўваюцца выключна буйнымі гарадамі.
Гэта, у сваю чаргу, дае вялікія магчымасьці для разьвіцьця лічбавых плятформаў. Пра гэтую зьяву сьведчыць гадавы рост колькасьці карыстальнікаў платнай спадарожнікавай тэлевізіі, які цягам апошніх гадоў склаў 30%. За гэты час колькасьць абанэнтаў кабельных сетак павялічвалася толькі на 2-4%.
Тым ня менш, экспэрты падкрэсьліваюць, што цягам апошніх 2 гадоў у абодвух выпадках рост колькасьці новых карыстальнікаў зьменшыўся. Гэта, паводле іх, сьведчыць пра паступовае насычаньне рынку ў Польшчы.
аз