ЗША пасьля 11 верасьня 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        11.09.2011 09:30
                    
                                 
                
                
                    Было зроблена таксама шмат іншых памылкаў як у краіне, так і за мяжой, - піша Эн Эпэльбаўм.
                
                
                    
                        
                     
                
                
                
               
                
                         
  „Чаго мы не хацелі ведаць пасьля 11 верасьня”, - пад гэткім загалоўкам „Rzeczpospolita” зьмешчае камэнтар, прымеркаваны да заўтрашняй, 10-й гадавіны тэрактаў у ЗША, аўтарства вядомай амэрыканскай публіцысткі Эн Эпэльбаўм.
„Атакі 11 верасьня адгукнуліся ў шматлікіх сфэрах жыцьця Амэрыкі, але перш за ўсё ў палітыцу Злучаных Штатаў Амэрыкі ў дачыненьні да вонкавага сьвету. (…) Цягам апошняга дзесяцьцьігодзьдзя мы (амэрыкнцы) ставрылі велізарную бюракратыю ў галіне бясьпекі. Паводле справаздачы, якую летась абвесьціў „Washington Post”, новая бюракратыя ахоплівае 1 200 фірмаў і 854 тысячы чалавек, якія карыстаюцца сэртыфікатам доступу да сакрэтных інфармацыяў,” – піша публіцыстка.
Яна нагадвае, пра вайны ў Афганістане й Іраку, антытэрарыстычныя апэрацыі на Філіпінах ці  ў Емэне, зьмену арганізацыі амэрыканскай арміі ігд. На ўсё гэта ЗША выдаткавалі, паводле агульных ацэнкаў, каля 3 більёнаў даляраў.
„У ваенным аспэкце мы перамаглі: Асама бэн Лядэн забіты, фанатычны іслям занепадае.(…) Аднак пасьля 10-і гадоў выразна бачнае, што вайна з тэрарызмам, гэта надта вузкі спосаб падыходу да сьвету,”- лічыць Эпэльбаўм.
Паводле яе, засяроджваючыся выключна на тэрарызьме, ЗША не заўважылі, між іншым, пераўтварэньня Кітая ў магутную эканамічную дзяржаву, зьменаў, якія прайшлі ў Расеі, гістарычнага шанецу на заключэньне з Мэксыкай дамовы ад іміграцыі ігд.
„Было зроблена таксама шмат іншых памылкаў як у краіне, так і за мяжой. Напэўна некаторыя выкарыстаюць гадавіну, каб аднавіць спрэчкі за вайну ў Іраку, турмы ў Гуантанамо ці марнатраўства бюджэтных сродкаў. Усё ж найгоршай нашай памылкай зьяўляецца факт, што засяроджваючы ўвагу на іслямскі тэрарызм, мы забыліся пра нашыя ўласныя праблемы з эканомікай, навакольным асяродзьдзем і палітыкай,”- піша Эн Эпэльбаўм амэрыканская публіцыстка на старонках выданьня „Rzeczpospolita”.
аз