Чырвоныя крабы ля ўзьбярэжжа Антарктыды
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        08.09.2011 18:43
                    
                                 
                
                
                    Навукоўцы адкрылі 1,5 мільёна чырвоных крабоў на нечаканай глыбіні ля ўзьбярэжжа Антарктыды. 
                
                
                
                
               
                
                         
pl.wikipedia.org
 
 Ля ўзьбярэжжа Антарктыды зьдзіўленыя навукоўцы адкрылі сотні тысячаў чырвоных крабаў. Велізарныя колькасьці згаданых ракападобных знаходзіліся ў нечаканым месцы.
„Чырвоных гасьцей” заўважыў зонд, які шукаў прызнакаў жыцьця ў глыбіні акіяна. Навукоўцы чакалі прысутнасьці крабаў на глыбіні, як мінімум 850 мэтраў, дзе тэмпэратура складае каля 1 градуса Цэльсія. Ніжэйшую тэмпэратуру крабы ня надта любяць. Тым часам ля ўзьбярэжжа Антарктыды навукоўцы пабачылі крабы на глыбіні 500 мэтраў. Паводле ўступных падлікаў, у дадзеным месцы знаходзіцца каля 1,5 мільёна ракападобных.
Паводле навукоўцаў, праблема ў тым, што ў згаданым рэгіёне іншыя марскія зьвяры ня ўстане абараняцца ад драпежных крабаў. Таму яны баяцца, што можа дайсьці да зьмены мясцовай экасыстэмы.
На думку адмыслоўцаў, крабы ля ўзьбярэжжа Антарктыды – гэта вынік пацяпленьня вады ў акіяне. 
аз