Польская паліцыя злавіла "іншапланецянаў"!
PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic
06.09.2011 09:25
На полі непадалёк ад Радзыня Падляскага зьявіліся тамнічыя знакі.
Спалоханы фэрмэр, уладальнік поля, імгненна выклікаў паліцыю. На месцы ахоўнікі правапарадку пабачылі таямнічыя знакі, як у галівудзкіх фільмах. Але рэшта таго, што пабачылі паліцыянты, не адносілася да пазаплянэтных прыкметаў. Сярод патаптанай кукурузы паліцыя пабачыла бляшанкі з-пад піва.
Паліцыянты засумняваліся ў тым, што сьмецьце на полі маглі пакінуць іншаплянэтныя істоты. Без асаблівых цяжкасьцяў яны выявілі НЛА-небаракаў.
Імі аказаліся два мясцовыя жыхары Войтэк і Марцін. Хлопцы прызналіся, што ім было сумна й яны вырашылі ўзяць джып і паезьдзіць па полі, пакідаючы за сабой дзіўныя знакі. Страты ад іхнай “забавы” ацэньваюцца ў 500 эўра. За зьнішчэньне чужой маёмасьці ім пагражае да 5 гадоў турмы.
дг