Logo Polskiego Radia
Print

Польскія археолягі на Валыні

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 10.08.2011 17:52
Эксгумаваным ахвярам украінскіх нацыяналістаў паставяць помнік на мясцовых могілках.

/

Падчас эксгумацый у Аўстраўцы на Валыні польскія археолягі знайшлі больш за 230 астанкаў палякаў, забітых напрыканцы жніўня 1943 году ўкраінскімі нацыяналістамі.

Большасьць знойдзеных астанкаў - гэта жанчыны й дзеці ва ўсросьце да 6 гадоў. Польскія археолягі дасьледавалі месцы дзьвюх былых вёсак: Астраўца й Астравецкай Волі. Агулам украінскія нацыяналісты забілі 1080 жыхароў абедзьвюх мясцовасьцяў.

Гэта была чарговая экспэдыцыя польскіх археолягаў, праведзеная на Валыні дзякуючы згодзе ўкраінскага боку. Першая прайшла ў 1992 годзе. Тады былі знойдзеныя 320 астанкаў.

Эксгумаваныя цяпер астанкі будуць пахаваныя на мясцовых могілках. Рада аховы памяці баёў і пакутніцтва хоча ўстанавіць там помнік. На ягоным урачыстым адкрыцьці, верагодна, будуць прысутнічаць прэзыдэнты Польшчы і Ўкраіны.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт