Logo Polskiego Radia
Print

ЭЗ плянуе манітараваць гандаль хімікатамі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 28.07.2011 16:21
Тэма атрымала асаблівую актуальнасьць пасьля апошніх тэрактаў у Нарвэгіі.

Доступ да небясьпечных хімічных субстанцыяў, якія выкарыстоўваюцца да вытворчасьці выбуховых рэчываў, павінен быць манітараваны на тэрыторыі Эўразьвязязу. Гэта адна з мэтаў польскага старшынцтва ў ЭЗ, пра якую надоечы размаўлялі ў Брусэлі прадстаўнікі чальцоўскіх краінаў эўрапейскай супольнасьці.

Тэма атрымала асаблівую актуальнасьць пасьля апошніх тэрактаў у Нарвэгіі. Нагадаем, тэрарыст ў Осла выкарыстаў у канструкцыі бомбы даступныя на рынку хімічныя субстанцыі.

Сустрэча ў Брусэлі не закончылася ніякімі канкрэтнымі рашэньнямі. Аднак прадстаўнікі чальцоўскіх краін згадзіліся, што неабходна прысьпешыць працу над правіламі, датычнымі гандлю небяспечнымі субстанцыямі. Гаворка ідзе пра абмежаваньне гандлю хімікатамі, каб іх маглі купіць выключна асобы, якія маюць адпаведныя сэртыфікаты. Апрача таго, гандаль хімічнымі субстанцыямі на тэрыторыі ЭЗ павінен быць пад кантролем, а падазроныя апэрацыі й замовы большых партый хімічных рэчываў павінны трапіць пад нагляд адпаведных службаў.

Чарговая сустрэча эўрапейскіх экспэртаў, прысьвечаная гандлю небясьпечнымі субстанцыямі, пройдзе ў верасьні.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт