Logo Polskiego Radia
Print

Нацыянальныя паркі поўныя сьмецьця

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 05.07.2019 15:04
  • Нацыянальныя паркі поўныя сьмецьця.mp3
Сьмецяць турысты і сьмецяць жыхары.
Баб'я гара.Баб'я гара.By Derbeth - Praca własna, CC BY 2.5, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=1220403

Працаўнікі нацыянальных паркаў зьвяртаюць увагу на інтэнсіўнае забруджаньне навакольканага асяродзьдзя, асаблівы на турыстычных шляхах. Чым можа быць небясьпечным для чалавека і жывёл пакінутае сьмецьце?
Каля 400 столітровых воркаў са сьмецьцем з Баб’ей гары штогод з горных шляхоў зносяць працаўнікі Баб’егорнага нацыянальнага парку. Сьмецяць турысты і сьмецяць жыхары. На шляху і па-за ім можна знайсьці плястыкавыя бутэлькі, гігіенічныя вырабы, астанкі ежы, але ня толькі – кажуць Барбара Прэглят і Мацей Мажур з нацыянальнага парку.
Б. Прэглят: Як раз у гэтым месцы на шляху ляжыць разьбітая бутэлька, шкло. Гэта вельмі небясьпечна і для жывёл, і для людзей.
М. Мажур: Бляшанка ад алея. Гэтага напэўна ў лес з сабой ня браў турыст. Хутчэй за ўсё, гэта пакінуў альбо нейкі лясны працаўнік, альбо яе падкінуў нехта з навакольных жыхароў, каб зьменшыць колькасьць сьмецьця ў сябе на панадворку.
Больш за ўсё сьмецьця застаецца ўздоўж самых папулярных турыстычных шляхоў. Дырэктар Баб’егорнага нацыянальнага парку Томаш Пасербэк кажа, што пакідаючы ў такім месцы сьмецьце людзі пакідаюць свой пах, які жывёлам атаесамляецца з лёгкім доступам да ежы.
Т. Пасербэк: Дзікія жывёлы павінны займацца самыя сабой. Яны павінны самыя спраўляцца. Мы, людзі, у ніякім выпадку не павінны спрашчаць ім жыцьця, пакідаючы рэшткі ежы. Ёсьць яшчэ іншы аспэкт. Рэчы са штучных матэрыялаў, пакінутыя на тэрыторыі парку, для многіх арганізмаў зьяўляюцца небясьпечнай пасткай. Напрыклад, для бесхрыбетных. Яны ў іх залазяць і ня могуць адтуль выйсьці.
Баб’егорны нацыянальны парк – гэта адзін з 23 нацыянальных паркаў у Польшчы. Баб’ю гару называюць каралевай Бэскідаў, як і Капрызуняй ці Маці непагадзі. Для яе характэрнай зьяўляюцца раптоўная зьмена надвор’я, зьвязаная з яе разьмяшчэньнем і вышынёй. Штогод на яе ўзьбіраецца каля 100 тысяч чалавек.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт