Дадатак выданьня Gazeta Wyborcza «Толькі здароўе» прысьвечаны болю галавы. Асобы, якія пакутуюць ад мігрэні, маюць спэцыфічны склад кішэчных бактэрый. Гэта яны могуць прычыняцца да таго, што сыр, шакаляд ці чырвонае віно выклікаюць боль галавы.
Калі вучоныя маюць рацыю, то гэтае адкрыцьцё магло б тлумачыць, чаму некаторыя людзі больш падатныя на мігрэнь, і чаму некаторыя прадукты выклікаюць моцны боль галавы. Многія заўважаюць сувязь паміж атакамі мігрэні і спажываньнем сініх сыроў ці чырвонага віна.
Дасьледаваньні паказалі, што асобы, якія пакутуюць ад мігрэні, мелі ў кішэчніку больш бактэрый, якія прымаюць удзел у перапрацоўцы нітратаў. Гэтыя злучэньні звычайна знаходзяцца ў перапрацаваным мясе, ліставой гародніне і ў некаторых вінах.
Магчыма, што ў такіх людзей атакі мігрэні паяўляюцца, калі нітраты з ежы хутчэй раскладаюцца пры дапамозе прыстасаваных да гэтага мікробаў. У выніку жылы ў мазгах і скуры галавы пашыраюцца.
Пакуль навукоўцы ня маюць іншай рады для асоб з мігрэньню, чым рэкамэндацыя, каб пазьбягаць нітратаў, калі ёсьць падазрэньне, што яны выклікаюць боль. Нітраты і нітрыты знаходзяцца, між іншым, у харчовых дадатках. Гэта Е249-250, Е251-252. Акрамя таго, трэба пазьбягаць сыроў, асабліва сініх, цытрусавых, шакаляду, перасьпелых бананаў, фаст-фудаў, колы, чырвонага віна і цёмнага піва.
Дадатак выданьня Gazeta Wyborcza «Толькі здароўе» прысьвечаны болю галавы. Асобы, якія пакутуюць ад мігрэні, маюць спэцыфічны склад кішэчных бактэрый. Гэта яны могуць прычыняцца да таго, што сыр, шакаляд ці чырвонае віно выклікаюць боль галавы.
Калі вучоныя маюць рацыю, то гэтае адкрыцьцё магло б тлумачыць, чаму некаторыя людзі больш падатныя на мігрэнь, і чаму некаторыя прадукты выклікаюць моцны боль галавы. Многія заўважаюць сувязь паміж атакамі мігрэні і спажываньнем сініх сыроў ці чырвонага віна.
Дасьледаваньні паказалі, што асобы, якія пакутуюць ад мігрэні, мелі ў кішэчніку больш бактэрый, якія прымаюць удзел у перапрацоўцы нітратаў. Гэтыя злучэньні звычайна знаходзяцца ў перапрацаваным мясе, ліставой гародніне і ў некаторых вінах.
Магчыма, што ў такіх людзей атакі мігрэні паяўляюцца, калі нітраты з ежы хутчэй раскладаюцца пры дапамозе прыстасаваных да гэтага мікробаў. У выніку жылы ў мазгах і скуры галавы пашыраюцца.
Пакуль навукоўцы ня маюць іншай рады для асоб з мігрэньню, чым рэкамэндацыя, мігрэнь каб пазьбягаць нітратаў, калі ёсьць падазрэньне, што яны выклікаюць боль. Нітраты і нітрыты знаходзяцца, між іншым, у харчовых дадатках. Гэта Е249-250, Е251-252.
Акрамя таго, трэба пазьбягаць сыроў, асабліва сініх, цытрусавых, шакаляду, перасьпелых бананаў, фаст-фудаў, колы, чырвонага віна і цёмнага піва.
ав