Тая разнавіднасьць музыкі, якую я прадстаўлю вам, шаноўныя слухачы, у гэтай перадачы, рэдка паяўляецца ў маёй музычнай рубрыцы. Гэта песьня з гатунку рок, як правіла я выбіраю песьні больш лёгкага гучаньня, кампазыцыі ў стылі поп. А сёньня я хачу зрабіць выключэньне і прапанаваць песьню аматарам рок-музыкі.
Гэта кампазыцыя з рэпэртуару гурту Coma, польскага калектыву, які быў заснаваны ў Лодзі ў 1998 годзе. Музыканты ставяць сабе ва ўзор такія гурты, як Illusion, Pearl Jam czy Led Zeppelin. Сваю першую кружэлку музыкі выдалі праз шэсьць гадоў пасьля стварэньня групы, у 2004 годзе. Яшчэ перад выхадам першага альбому ў гурту была ўжо немалая папулярнасьць, паколькі яму ўдалося заваяваць давер славутых музыкаў, такіх, як Казік ці вакаліст калектыву T.Love, і даваць разам з імі канцэрты.
Калектыў чатыры разы атрымаў прэстыжную музычную ўзнагароду Фрыдэрык у катэгорыі альбом году – «Рок-музыка» і ў катэгорыі «Вакаліст году» (узнагароду атрымаў вакаліст гурту Пётр Рагуцкі).
Да гэтае пары калектыў запісаў ужо 9 кружэлак, у тым ліку два альбомы на ангельскай мове і некалькі кампакт-дыскаў – запісаў з розных канцэртаў. Тым слухачам, хто любіць цяжкае гучаньне, рок-музыку, іх песьні прыйдуцца да смаку. Вашай увазе кампазыцыя гурту Coma пад назваю «Кантраляваны хаос» (Kontrolowany chaos).
Nie na pewno lecz wiem, tu gdzie kończy się noc
I nie zaczyna się nowy dzień, małe sprawy zyskują moc
Wymyśliłem ten stan, zawieszony wśród miejsc
Możesz być tu zupełnie sam
Możesz ufać w dowolny sens
Oto zmyślony świat, który się zrodził by w ciszy trwać
Jeśli go zeżre fałsz, unicestwi się sam
Myśli są na kształt ryb, co mieszkają wśród fal
wychylają stroskane łby, kiedy znikną zostaje żal
Ponad wszystko jest szept
i nie zdarza się wstyd
Brama w której przeczekasz deszcz
Błyskotliwa lub złota myśl
Niezliczona ilość najjaśniejszych barw
Ogromna siła i wszechświat gówno wart
Zapraszamy na chaos twoich spraw
Zapraszamy na drogi które znasz
Niezliczona ilość najjaśniejszych barw
Ogromna siła i wszechświat gówno wart
Zapraszamy na chaos twoich spraw
Zapraszamy
Słowa słowa, ciepłe rzeki mętnej wody
Słowa słowa, jeśli uwierzysz to się utopisz
Не напэўна, але я ведаю – тут, дзе заканчваецца ноч і не пачынаецца новы дзень, малыя справы атрымліваюць сілу. Я прыдумаў гэты стан, падвешаны сярод месцаў. Можаш быць тут зусім адзін, можаш верыць у кожны сэнс.
Вось прыдуманы сьвет, які нарадзіўся, каб трываць у цішыні. Калі яго пажарэ фальш, ён сам сябе зьнішчыць. Думкі – накшталт рыбы, якія жывуць сярод хваляў, высоўваюць свае заклапочаныя галовы, калі зьнікнуць, застаецца журба. А над усім ёсьць шэпт і не здараецца сорам. Брама, у якой перачакаеш дождж. Бліскучая або залатая думка.
Безьліч самых сьветлых колераў, вялізная сіла і сусьвет, нічога ня вартыя. Запрашаем на хаос тваіх спраў, запрашаем на шляхі, якія ты ведаеш. Словы, словы, цёплыя рэкі мутнай вады. Словы, словы, калі паверыш, то патонеш.
Coma – так называецца гурт, які выконвае кампазыцыю. На польскай мове пішацца праз ц, але чытаецца праз к. Гэты выраз, які паходзіць з грэцкай мовы і азначае глыбокі сон, мае свой варыянт на польскай мове – śpiączka. Гэта тое ж самае, што і беларуская кома – стан пасьля сур’ёзнай траўмы мозгу або ў выніку цяжкага захворваньня, калі чалавек доўгі час не прыходзіць у прытомнасьць. Цікава тое, што ў кому можна трапіць, нават не перажыўшы фізычнай траўмы. Вядомыя выпадкі комы ў дзяцей мігрантаў у Швэцыі, якія пагружаліся ў сон, калі станавілася вядома, што іх сям’ю намераныя дэпартаваць у тую краіну, адкуль яны прыехалі. Швэдзкія лекары назвалі такую кому «сындромам адрачэньня».
Nie na pewno, lecz wiem – не напэўна, але я ведаю. Na pewno азначае «з поўнай упэўненасьцю». Тое ж самае – беларускі адпаведнік напэўна, толькі пішацца разам, у адрозьненьні ад польскага na pewno, якое пішацца асобна. Трэба сказаць, што на беларускую мову вялікі ўплыў аказвае расейская, між іншым, расейскае слова наверно, якое азначае няўпэўненасьць. І таму часьцяком беларусы ня ведаюць, у якім значэньні выкарыстоўваць гэтае слова – як пацьверджаньне ўпэўненасьці, ці наадварот.
Ryby wychylają stroskane łby – рыбы высоўваюць заклапочаныя галовы. Łeb – гэта галава выключна жывёлы (тут – рыбы). Акрамя таго, у польскай мове часта ўжываецца множны лік слова рыба – рыбы, на беларускай мове часьцей ужываецца адзіночны лік – рыба, нават калі гаворка ідзе не пра адну рыбіну, а пра шмат.
Wszechświat gównа wart – сусьвет нічога ня варты. Я тут пераклала карэктна, на польскай мове гэта гучыць значна больш моцна – гаўна варты, гэта азначае, што дадзеная рэч для таго, хто гаворыць, ня мае абсалютна ніякай каштоўнасьці.
нг