Logo Polskiego Radia
Print

Дзе хочуць жыць багатыя людзі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 22.06.2019 14:57
Фэшэнэбэльнае жытло складае толькі 1% усяго польскага рынку.
Панарама Варшавы, хмарачос, у якім кватэра прадалася за $700 тыс.Панарама Варшавы, хмарачос, у якім кватэра прадалася за $700 тыс.Radek Kołakowski, wikipedia.pl

Самая дарагая камфартабэльная нярухомасьць прадаецца ў Ганконгу, Лёндане й Нью-Ёрку. Фэшэнэбэльнае жытло складае толькі 1% усяго польскага рынку нерухомасьці, – паведамляе тыднёвік «WPROST». Самы дарагі апартамэнт прадаўся за 14,5 млн злотых (больш за 3 млн даляраў) у Варшаве ў раёне рэзыдэнцый блізу парку Лазенкі. На 21 паверсе хмарачоса Злота 44 у цэнтры сталіцы прадаецца раскошная кватэра за 700 тысяч даляраў. Штомесячная аплата –14 тысяч злотых (каля 4 тысяч даляраў). Камфартабэльныя апартамэнты і дамы прадаюцца таксама ў падваршаўскім мястэчку Канстанцін, у Гдыні, Кракаве, у Закапанэ. Аднак іх кошт і так невялікі ў параўнаньні з дамамі клясы люкс у сьвеце.

Багатыя людзі хочуць жыць у Лёндане на беразе Тэмзы, ля мора ў Салерна ў Італіі, на беразе Шпрэе ў Бэрліне. У трэндзе такія гарады, як Бостан, Токіо, Портлянд, Нью-Ёрк, Ванкувэр ды Дэнвэр. Багацеі, якім хочацца жыць у гістарычным месцы, выбіраюць Новы Арлеан, Вэнэцыю, Нью-Дэлі, Атланту і Порта.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт