Улады Польшчы абмяркоўваюць магчымасьць скупкі сыравіны
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        17.06.2019 15:39
                    
                                 
                
                
                    ЭЗ патрабуе, каб усё большы адсотак сьмецьця ішоў на паўторную перапрацоўку.
                
                
                    
                        
www.pixabay.com/CC0 Creative Commons
                     
                
                
                
               
                
                         Міністэрства навакольнага асяродзьдзя Польшчы абмяркоўвае магчымасьць наладзіць скупку другаснай сыравіны – упаковак і макулятуры – паведамляе «Dziennik Gazeta Prawna» Міністар асяродзьдзя Генрык Кавальчык заявіў у інтэрвію выданьню, што ўрад хацеў бы ўвесьці падобныя вырашэньні, як у выпадку з мэталяломам, які не валяецца на вуліцы, бо можна яго здаць і зарабіць.
Эўрапейскі Зьвяз патрабуе ад Польшчы, каб усё большы адсотак сьмецьця ішоў на паўторную перапрацоўку. На жаль, жыхары ня ведаюць, якім чынам дзяліць сьмецьце, няма адпаведнай адукацыйнай кампаніі. Па словах міністра Кавальчыка, такая акцыя пачнецца ў другой палове году па ўсёй Польшчы. Жыхары пачуюць па радыё, па тэлебачаньні, як правільна дзяліць сьмецьце, куды яго выкідваць.
Улады рыхтуюць сыстэму скупкі другаснай сыравіны, між іншых плястыкавых бутэлек, за якія ў краме будуць браць невялікі грашовы залог. Пакуль яшчэ невядома, якая гэта будзе сума, але яна павінна быць на столькі высокая, каб чалавеку аплачвалася пашукаць пункт скупкі і здаць сыравіну.
Dziennik Gazeta Prawna/нг