Logo Polskiego Radia
Print

Пад помнікам Шапэна кожную нядзелю ідуць канцэрты

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 12.06.2019 10:02
Пленэрныя шапэнаўскія канцэрты на стала ўпісаліся ў культурніцкую мапу сталіцы.
Foto: pixabay.com/CC0 Public Domain

Яанна Лаўрыновіч і Анджэй Каралаў выступяць у бліжэйшую нядзелю ў парку «Каралеўскія лазенкі» ў рамках 60 Шапэнаўскіх канцэртаў. Пленэрныя канцэрты на стала ўпісаліся ў культурніцкую мапу сталіцы. Гэта адна з найстарэйшых музычных імпрэзаў Варшавы, у пэўным сэнсе культурніцкая візытоўка.
Гісторыя канцэртаў пад помнікам Шапэна сягае 1959 году. З таго часу ў фармаце музычных сустрэч адбылося шмат зьмен. Пачаткова канцэртны сэзон праходзіў разам з аркестрам. У 80-х гадах канцэрты мелі слоўна-музычную форму. Пад помнікам выступалі ня толькі піяністы, але і вядомыя акторы, якія чыталі рамантычную паэзію.
Сёньня гэта выступы як маладых піяністаў, якія толькі пачынаюць ставіць крокі на міжнародных сцэнах, як і сусьветнавядомых інтэрпрэтатараў музыкі Фрыдэрыка Шапэна.
Кожную нядзелю а 12 і 16 гадзіне пад адкрытым небам праходзяць спэктаклі. Уваход вольны. Канцэрты будуць працягвацца да канца верасьня.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт