Logo Polskiego Radia
Print

Бульба мае больш вітаміну С, чым яблыкі і гарбузы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 07.06.2019 15:48
  • Бульба.mp3
Пажыўныя каштоўнасьці бульбы не дацэньваюцца.
Photo: pixabay.com/CC0

https://polskieradio24.pl/42/259/Artykul/1800257 dyplomowana dietetyczka Urszula Somow
Пажыўныя каштоўнасьці бульбы недацэньваюцца. А гэта памылка. Мала хто ведае, што бульба мае больш вітаміну Ц чым яблыкі і гарбузы, а столькі ж колькі кабачок. У бульбе ў пяць разоў менш калёрый, чым у макаронах і кашах. Бульба, аднак, павінна быць правільна прыгатаванай, каб ня страціць свае вітаміны і мінэралы. Сёньняшняя экалягічная рубрыка прысьвечана мітам і фактам пра бульбу.
У пераважнай большасьці мяркуецца, што бульба паўніць, нявельмі карысная для здароўя, у многіх дыетах бульба выключаная. Ці гэіа праўда? “Гэта вельмі частае пытаньне пацыентаў”, - кажа дыетоляг Уршуля Сомаў.
У. Сомаў: Людзі сапраўды думаюць пра бульбу як пра нешта, што дадае вагі. А гэта няпраўда. Па-першае, мы павінны аднесьці бульбу да групы збожжавых і бульбяных прадуктаў. Інстытут харчаваньня прапануе харчовую піраміду. На яе нізе садавіна і агародніна, у сваю чаргу бульба знаходзіцца ў лінійцы са збожжавымі прадуктамі, які знаходзяцца на адзін узровень вышэй. Але факт, што бульба рэкамэндаваная ў харчовай пірамідзе. Важна, што яна можа замяняць рыс, макароны, кашы, прадукты, якія павінны даваць нам штодня энэргію, а таксама магній, вітаміны з групы Б. Менавіта гэтым інгрыдыенты, якіх вельмі часта не хапае ў нашым мэню.
Як кажа дыетоляг, бульба мае ўсе гэтыя мінэралы і вітаміны.
У.Сомаў: Бульба ўтрымлівае вельмі шмат ня толькі вітамінаў з групы Б, але таксама калію. Калі рэгулярна есьці бульбу, то яна можа быць добрай крыніцай вітаміну Ц. Праўда цяпер у летнім сэзоне не павінна быць недахопу гэтага вітаміну, дзякуючы клубніцам, неўзабаве чарніц і галубікі. Гэтыя сьвежыя ягады будуць забясьпечваць нам вітамін Ц. У сваю чаргу ў выпадку бульбы вельмі каштоўным зьяўляецца факт, што яна ёсьць круглы год. Яе можна купіць у кожнай краме, за невялікія грошы, а з кулінарнага пункту гледжаньня бульбу можна выкарыстоўваць вельмі па-рознаму. Пра многія спосабы мы нават ня ведаем, альбо забываем.
Уршуля Сомаў кажа, што міт бульбы, якая дадае вагі, узяўся з каларыйных дадаткаў.
У. Сомаў: Масла, скваркі, сьмятана, соўсы. Гэта ўсё, што робіць стравы з бульбай калярыйнымі. У сваю чаргу ў чыстай бульбе ў 100 гр каля 80 ккал. Гатаваная бульба дае таксама моцнае пачуцьцё сытасьці. Станоўча, што мы можам зьесьці 2-3 бульбы і адчуць сябе сытымі. У спалучэньні з іншымі элемэнтамі стравы гэта можа дапамагчы нам не есьці паміж галоўнымі парамі ежы.
Ці можна есьці бульбу-фры? Як не задаць гэтае пытаньне, расказваючы пра бульбу. Дыетоляг кажа, што ў выпадку бульбы важным зьяўляецца тое, як мы яго прыгатуем.
У. Сомаў: Смажаньне на глыбокім алдеі, у фрыцюры, то бок папулярная бульба-фры, гэта напэўна не карысна. Лепш есьці вараную бульбу. Лепш за ўсё, калі гэта бульба ў мундзіры, асабліва, калі гэта маладая бульба. Варта есьці печаную бульбу. Можна з яе зрабіць булбяныя варэнікі, дадаць, напрыклад, вараныя бурак, моркву ці гарбуз. І гэта падказка для бацькоў, бо дзеці больша хвотна зьядуць каляровыя стравы.
За апошнія дзесяць гадоў у Польшчы спажываньне бульбы на аднаго жыхара зьнізілася на 25 кг – з 126 да 101 кіляграма штогод. Але спажываньне агародніны агулам зьнізілася.
У бульбяным клубені кампанэнты разьмешчаныя нераўнамерна. Найбольш мінэралаў і вітамін знаходзіцца пад скуркай. У сваю чаргу ў сярэдзіне – пераважна крахмал. Таму абіраць бульбу трэба тонка, а яшчэ лепш яе гатаваць ці запякаць са скуркай, якая ахоўвае каштоўныя складнікі. Страта пажыўных рэчываў у бульбе, якую варылі ў мундзіры, складаюць 20%, а ў абабранай – 54%. Большасьць вітамін у бульбе распускаецца ў вадзе. Таму бульбу ня варта абіраць загадзьдзя і не пакідаць залітых вадой. Варыць клубні трэба ў невялікай колькасьці пасоленай вады, як мага карацей. Невялікая колькасьць вады і пасоленая вада зьмяншаюць страты пажыўных рэчываў.
Вывар можна выкарыстоўваць для соўсаў і супоў. Яшчэ лепш гатаваць бульбу на пары. У гэтым выпадку траціцца 10-25% важных рэчываў. Іншым добрым спосабам прыгатаваньня бульбы зьяўляецца запяканьне.

Пажыўныя каштоўнасьці бульбы не дацэньваюцца. А гэта памылка. Мала хто ведае, што бульба мае больш вітаміну С, чым яблыкі і гарбузы, а столькі ж колькі кабачок. У бульбе ў пяць разоў менш калёрый, чым у макаронах і кашах. Бульба, аднак, павінна быць правільна прыгатаванай, каб ня страціць свае вітаміны і мінэралы.

У пераважнай большасьці мяркуецца, што бульба паўніць, нявельмі карысная для здароўя, у многіх дыетах бульба выключаная. Ці гэта праўда? “Гэта вельмі частае пытаньне пацыентаў”, - кажа дыетоляг Уршуля Сомаў.

У. Сомаў: Людзі сапраўды думаюць пра бульбу як пра нешта, што дадае вагі. А гэта няпраўда. Па-першае, мы павінны аднесьці бульбу да групы збожжавых і бульбяных прадуктаў. Інстытут харчаваньня прапануе харчовую піраміду. На яе нізе садавіна і агародніна, у сваю чаргу бульба знаходзіцца ў лінейцы са збожжавымі прадуктамі, які знаходзяцца на адзін узровень вышэй. Але факт - бульба рэкамэндаваная ў харчовай пірамідзе. Важна, што яна можа замяняць рыс, макароны, кашы, прадукты, якія павінны даваць нам штодня энэргію, а таксама магній, вітаміны з групы В.

Менавіта гэтых інгрыдыентаў вельмі часта не хапае ў нашым мэню. Як кажа дыетоляг, бульба мае ўсе гэтыя мінэралы і вітаміны.

У. Сомаў: Бульба ўтрымлівае вельмі шмат ня толькі вітамінаў з групы В, але таксама калію. Калі рэгулярна есьці бульбу, то яна можа быць добрай крыніцай вітаміну С. Праўда цяпер у летнім сэзоне не павінна быць недахопу гэтага вітаміну, дзякуючы клубніцам, неўзабаве чарніцам і галубіцы. Гэтыя сьвежыя ягады будуць забясьпечваць нам вітамін С. У сваю чаргу ў выпадку бульбы вельмі каштоўным зьяўляецца факт, што яна ёсьць круглы год. Яе можна купіць у кожнай краме, за невялікія грошы, а з кулінарнага пункту гледжаньня бульбу можна выкарыстоўваць вельмі па-рознаму. Пра многія спосабы мы нават ня ведаем, альбо забываем.

Уршуля Сомаў кажа, што міт бульбы, якая дадае вагі, узяўся з каларыйных дадаткаў.

У. Сомаў: Масла, скваркі, сьмятана, соўсы. Гэта ўсё, што робіць стравы з бульбай калярыйнымі. У сваю чаргу ў чыстай бульбе ў 100 гр каля 80 ккал. Вараная бульба дае таксама моцнае пачуцьцё сытасьці. Станоўча, што мы можам зьесьці 2-3 бульбы і адчуць сябе сытымі. У спалучэньні з іншымі элемэнтамі стравы гэта можа дапамагчы нам ня есьці паміж галоўнымі парамі ежы.

Ці можна есьці бульбу-фры? Як не задаць гэтае пытаньне, расказваючы пра бульбу. Дыетоляг кажа, што ў выпадку бульбы важным зьяўляецца тое, як мы яго прыгатуем.

У. Сомаў: Смажаньне на глыбокім алеі, у фрыцюры, то бок папулярная бульба-фры, гэта напэўна не карысна. Лепш есьці вараную бульбу. Лепш за ўсё, калі гэта бульба ў мундзіры, асабліва, калі гэта маладая бульба. Варта есьці печаную бульбу. Можна з яе зрабіць булбяныя варэнікі, дадаць, напрыклад, вараны бурак, моркву ці гарбуз. І гэта падказка для бацькоў, бо дзеці больша хвотна зьядуць каляровыя стравы.

У бульбяным клубені кампанэнты разьмешчаныя нераўнамерна. Найбольш мінэралаў і вітамін знаходзіцца пад скуркай. У сваю чаргу ў сярэдзіне – пераважна крахмал. Таму абіраць бульбу трэба тонка, а яшчэ лепш яе гатаваць ці запякаць са скуркай, якая ахоўвае каштоўныя складнікі. Страта пажыўных рэчываў у бульбе, якую варылі ў мундзіры, складаюць 20%, а ў абабранай – 54%.

Большасьць вітамін у бульбе распускаецца ў вадзе. Таму бульбу ня варта абіраць загадзьдзя і не пакідаць залітых вадой. Варыць клубні трэба ў невялікай колькасьці пасоленай вады, як мага карацей. Невялікая колькасьць вады і пасоленая вада зьмяншаюць страты пажыўных рэчываў. Ваду можна выкарыстоўваць для соўсаў і супоў. Яшчэ лепш гатаваць бульбу на пары. У гэтым выпадку траціцца 10-25% важных рэчываў. Іншым добрым спосабам прыгатаваньня бульбы зьяўляецца запяканьне.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт