Logo Polskiego Radia
Print

Цана гародніны ў Польшчы вырасла нават на 100%

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 05.06.2019 14:00
Прычына - засуха, мода на здаровы лад жыцьця і рост заможнасьці.
pixabay.com/Public Domain CC0

Вясной цэны харчаваньня вырасьлі – паведамляе «Gazeta Wyborcza». Скачок цэн паміж сакавіком і красавіком быў самы вялікі за апошнія восем гадоў. Паводле інфармацыі Галоўнага ўпраўленьня статыстыкі, цэны на прадукты харчаваньня за год вырасьлі на 5%. Выдаткі на прадукты харчаваньня – гэта прыкладна адна чацьвёртая ўсіх выдаткаў жыхароў Польшчы. Чым бяднейшая сям’ям, тым больш сродкаў яна прызначае на харчаваньне ў працэнтным выражэньні.

Газэты ўжо пісалі пра цэны карэньня пятрушкі, які ў крамах каштуе нават 20 злотых (5,2 даляра ЗША). З-за адной пятрушкі не збанкрутуем, калі дадаём яе толькі ў суп, але гэта не адзіная гародніна, якая рэзка пайшла ўверх у цане апошнім часам. Цэны бульбы вырасьлі на 100%, цыбулі і капусты – на 50 і 70% адпаведна.

Экспэрты мяркуюць, што гародніна далей будзе даражэць. Па словах Крыстыны Сьветлік з Інстытуту эканомікі сельскай гаспадаркі і харчаваньня, пашыраецца мода на тое, каб спажываць як найбольш агародніны. «Мы ўсюды чуем, што неабходна есьці гародніну пяць разоў у дзень. Акрамя таго, людзі ўсё больш зарабляюць, таму могуць сабе дазволіць купляць дарагія прадукты, у тым ліку гародніну, пра якую яшчэ нядаўна мала хто ў Польшчы чуў. Калісьці спаржа была фэшэнэбэльным таварам, а цяпер яна прадаецца ў кожнай краме».

Дарагая таксама садавіна, хаця цэны ня вырасьлі так, як гародніны. Калі хтосьці любіць клубніцы, павінен сьпяшацца – пачаўся іх сэзон. З-за вельмі сухой вясны ўраджай даволі слабы, таму яны дарагія – на базарах каштуюць па 8-12 зл (каля 2-3 даляраў) за кіляграм.

Павышаецца таксама цана хлеба. На працягу году ён падаражэў напалову, так сталася ў выніку засухі, росту цэн паліва і зарплаты. Затое патаньнеў сыр, тварог, масла і яйкі. Праўда, упалі толькі аптовыя цэны, у розьнічным гандлі гэтага амаль не відаць.

Gazeta Wyborcza/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт