Logo Polskiego Radia
Print

Мінадукцыі: трэба адмовіцца ад харчаваньня ў "фастфудах"

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 03.06.2019 16:51
Чыноўнікі хочуць забараніць школьным экскурсіям візыты ў рэстаранах з хуткім харчаваньнем.
pixabay.com/Public Domain CC0

Месяц таму Міністэрства аховы здароўя Польшчы зьвярнулася ў Мінадукацыі, каб забараніць падчас школьных экскурсій візыты ў рэстаранах з хуткім харчаваньнем (fast food). Рашэньне было прынятае пасьля таго, як стала вядома, што дарослыя (настаўнікі, бацькі), якія суправаджаюць школьныя экскурсіі, атрымліваюць у рэстаранах хуткага харчаваньня бясплатную ежу (такую практыку ўвёў між іншым Макдональд), – чытаем у выданьні «Dziennik Gazeta Prawna».

Мінадукацыі тлумачыць, што сярод задач школьных экскурсій, акрамя знаёмства з гісторыяй, культурай, традыцыямі краіны, ёсьць таксама замацаваньне здаровага ладу жыцьця. У сувязі з гэтым візыт у рэстаране хуткага харчаваньня не рэкамэндуецца.

Наступствам гэтай рэкамэндацыі стаў зварот да дырэктараў школ, у якім заклікаюць кіраўнікоў школ адмовіцца ад візытаў у рэстаранах хуткага харчаваньня. На думку экспэртаў, гэта крок у добрым напрамку, але гэтага мала, каб памяняць прывычкі школьнікаў. Меркаваньнем дыетоляга Ганны Сталіньскай-Фэдаровіч, пра посьпех можна будзе казаць тады, калі таксама бацькоў удасца пераканаць адмовіцца харчавацца ў такіх месцах. Меркаваньнем дыетолягаў, неабходна пайсьці далей і ўсе мерапрыемствы, якія ладзяць грамадзкія ўстановы для дзяцей і моладзі, павінны быць свабоднымі ад ежы тыпу «фастфуд».

Dziennik Gazeta Prawna/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт