Тыкоцін – гістарычны габрэйскі цэнтар на Падляшшы (ФОТА)
Вялікі ўклад у разьвіцьцё гарадка мелі першыя габрэі, якія прыбылі ў Тыкоцін з Горадні.
Сёньня я запрашаю ў Тыкоцін (Tykocin) – вядомы гарадок на Падляшшы. Яго гісторыя пачынаецца ў гады Мазавецкага княства. Тыкоцін набыў гарадзкія правы ў 1425 годзе, да чаго прычыніўся мазавецкі князь Януш І Старэйшы. У тым жа годзе мястэчка было далучанае да Вялікага Княства Літоўскага.
Да 1542 году Тыкоцін быў прыватным гарадком, а затым ён патрапіў пад уладу караля Жыгімонта Аўгуста.
Вялікі ўклад у гісторыю Тыкоціна ўнесьлі габрэі, якія ўпершыню пасяліліся тут у XVІ стагодзьдзі. У прыватнасьці, у 1522 годзе Альбэрт Гаштольд (Olbracht Gasztolt) пасяліў тут дзесяць габрэйскіх сем'яў з Горадні. Тагачасны ўладар Тыкоціна спадзяваўся, што яны ажывяць мясцовы гандаль. Колькасьць габрэйскіх жыхароў хутка павялічвалася, і былі такія моманты ў гісторыі гарадка, калі яны складалі да 70% мясцовых жыхароў. Нейкі час Тыкоцін лічыўся другім пасьля гарадка Казімеж-Дольны (Kazimierz Dolny) (Люблінскае ваяводзтва) найбуйнейшым габрэйскім цэнтрам у краіне.
Сваёй працавітасьцю і ўменьнем габрэі прычыніліся да эканамічнага разьвіцьця гарадка, у тым ліку паспрыялі разьвіцьцю гандлю й рамёстваў. Прысутнасьць габрэяў на Падляшшы й Тыкоціне скончылася генацыдам у гады нямецкай акупацыі Польшчы.
Зь гісторыяй Тыкоціна зьвязаныя шмат важных постацяў. У канцы XVІ стагодзьдзя старастам Тыкоціна быў Лукаш Гурніцкі (Łukasz Górnicki) - сакратар караля Жыгімонта Аўгуста. Шматлікія прывілеі горад атрымліваў ад каралёў Стэфана Баторыя і Ўладзіслава IV. У 1655 годзе ў тамтэйшым замку памёр вялікі гетман літоўскі Януш Радзівіл. Іншая важная гістарычная постаць, зьвязаная з горадам - гэта Стэфан Чарнецкі, які атрымаў мясцовыя землі ад караля Яна Казіміра ў якасьці ўзнагароды за заслугі ў вайне супраць швэдаў. У тамтэйшым замку Аўгуст ІІ устанавіў найстарэйшую польскую дзяржаўную ўзнагароду - Ордэн Белага Арла.
У XVIII i XIX стагодзьдзях Тыкоцін знаходзіўся пад уладай Прусіі, а затым быў далучаны да Варшаўскага княства й Польскага каралеўства. У 1950 годзе Тыкоцін страціў свае гарадзкія правы й атрымаў іх назад толькі ў 1993 годзе.
Што варта паглядзець у Тыкоціне:
- Касьцёл сьвятой Тройцы ў стылі барока, які ў 1740 - 1750 гадах пабудаваў Ян Клемэнс Браніцкі (Jan Klemens Branicki). Касьцёл лічыцца сымбалем Тыкоціна.
- Вялікую сынагогу з 1642 году, дзе знаходзіцца філіял Беластоцкага Падляскага музэя.
- Малую сынагогу - талмудысцкі дом з канца XVIII стагодзьдзя, якая разьмешчаная побач зь Вялікай сынагогай. Сёньня ў ёй знаходзіцца буйная калекцыя габрэйскіх артэфактаў, а таксама рэстаран, у якім можна паспрабаваць стравы габрэйскай і рэгіянальнай кухні.
- Цэнтральная плошча Рынак - гэта ўнікальны прыклад гарадзкой пляніроўкі. Ён існуе з моманту заснаваньня Тыкоціна, але яго цяперашні выгляд датуецца XVIII стагодзьдзем. Цэнтар рынку ўпрыгожвае статуя Стэфана Чарнецкага. Помнік датуецца 1763 годам і зьяўляецца, верагодна, другім пасьля Калёны караля Жыгімонта ў Варшаве найстарэйшым сьвецкім помнікам у Польшчы.
- Алюмнат, то бок вайсковы дом, заснаваны ў сярэдзіне XVII стагодзьдзя мясцовым старастам Кшыштафам Весялоўскім (Krzysztof Wiesiołowski). Калісьці будынак быў прызначаны для вэтэранаў і інвалідаў вайны, а цяпер у ім месьціцца гатэль і рэстаран.
- Манастырскі комплекс бэрнардынцаў, заснаваны Янам Клемэнсам Браніцкім і пабудаваны ў 1771 -1791 гадах.
- Габрэйскія могілкі – адны з найстарэйшых у Польшчы.
- Пабудаваны з пачатку паводле малюнкаў замак караля Жыгімонта Аўгуста ІІ, разьмешчаны на паўночным беразе ракі Нараў.
- Помнік Беламу арлу, устаноўлены ў 1982 годзе па ініцыятыве Таварыства сяброў Тыкоцінскай зямлі. Раней на гэтым месцы знаходзіўся драўляны пастамэнт арла, узьведзены ў 1919 годзе з нагоды аднаўленьня Польшчай незалежнасьці.
Дзякуючы сваёй багатай гісторыі Тыкоцін па сёньняшні дзень зьяўляецца вельмі прывабным месцам для турыстаў. Адлюстраваньнем гісторыі гарадка зьяўляюцца мясцовыя помнікі. Цікавай зьяўляецца ўжо сама гарадзкая пляніроўка, характэрная габрэйскім гарадком.
Тыкоцін задаволіць нават самых патрабавальных турыстаў. Экскурсія па ім дае шмат задавальненьня й нагодаў зрабіць цікавую фатаграфію. Шматлікія помнікі, мэмарыяльныя дошкі, помнікі архітэктуры вартыя, каб іх паглядзець. Незвычайная атмасфэра гарадка заахвочвае да таго, каб пагуляць па яго вузкіх вулічках і пазнаёміцца з прыгожымі драўлянымі дамамі. Вельмі прыгожа выглядае таксама галоўны рынак Тыкоціна, які захапляе сваім выглядам і асаблівай атмасфэрай.
Аднак Тыкоцін - гэта ня толькі помнікі архітэктуры, але таксама ўнікальная прырода. Увагі заслугоўвае ўжо само разьмяшчэньне Тыкоціна на левым беразе ракі Нараў (Narew). Таму гарадок прыцягвае таксама дасьледчыкаў і аматараў багатай флёры й фаўны. Побач з гарадком знаходзяцца тры буйныя прыродныя абшары – Нарвянскі нацыянальны парк, Бебжаньскі нацыянальны парк і Кнышынская пушча. Усюды турыстаў чакаюць шматлікія роварныя й пешыя шляхі.
Тыкоцін запрашае турыстаў таксама на шматлікія штогадовыя мерапрыемствы: гістарычныя рэканструкцыі, кірмашы, фэстывалі, канцэрты й г.д.
аз

Мініяцюра малoй сынагогі ў Тыкоціне. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Касьцёл сьвятой Тройцы. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
- Касьцёл сьвятой Тройцы ў стылі барока, які ў 1740 - 1750 гадах пабудаваў Ян Клемэнс Браніцкі (Jan Klemens Branicki). Касьцёл лічыцца сымбалем Тыкоціна.
Вялікая сынагога ў Тыкоціне. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
- Вялікую сынагогу з 1642 году, дзе знаходзіцца філіял Беластоцкага Падляскага музэя.
Малая сынагога ў Тыкоціне. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
- Малую сынагогу - талмудысцкі дом з канца XVIII стагодзьдзя, якая разьмешчаная побач зь Вялікай сынагогай. Сёньня ў ёй знаходзіцца буйная калекцыя габрэйскіх артэфактаў, а таксама рэстаран, у якім можна паспрабаваць стравы габрэйскай і рэгіянальнай кухні.
Cтатуя Стэфана Чарнецкага. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
- Цэнтральная плошча Рынак - гэта ўнікальны прыклад гарадзкой пляніроўкі. Ён існуе з моманту заснаваньня Тыкоціна, але яго цяперашні выгляд датуецца XVIII стагодзьдзем. Цэнтар рынку ўпрыгожвае статуя Стэфана Чарнецкага. Помнік датуецца 1763 годам і зьяўляецца, верагодна, другім пасьля Калёны караля Жыгімонта ў Варшаве найстарэйшым сьвецкім помнікам у Польшчы.
Алюмнат. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
- Алюмнат, то бок вайсковы дом, заснаваны ў сярэдзіне XVII стагодзьдзя мясцовым старастам Кшыштафам Весялоўскім (Krzysztof Wiesiołowski). Калісьці будынак быў прызначаны для вэтэранаў і інвалідаў вайны, а цяпер у ім месьціцца гатэль і рэстаран.
Манастырскі комплекс бэрнардынцаў. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
- Манастырскі комплекс бэрнардынцаў, заснаваны Янам Клемэнсам Браніцкім і пабудаваны ў 1771 -1791 гадах.
- Габрэйскія могілкі – адны з найстарэйшых у Польшчы.
- Пабудаваны з пачатку паводле малюнкаў замак караля Жыгімонта Аўгуста ІІ, разьмешчаны на паўночным беразе ракі Нараў.
Замак у Тыкоціне. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
- Помнік Беламу арлу, устаноўлены ў 1982 годзе па ініцыятыве Таварыства сяброў Тыкоцінскай зямлі. Раней на гэтым месцы знаходзіўся драўляны пастамэнт арла, узьведзены ў 1919 годзе з нагоды аднаўленьня Польшчай незалежнасьці.
Дзякуючы сваёй багатай гісторыі Тыкоцін па сёньняшні дзень зьяўляецца вельмі прывабным месцам для турыстаў. Адлюстраваньнем гісторыі гарадка зьяўляюцца мясцовыя помнікі. Цікавай зьяўляецца ўжо сама гарадзкая пляніроўка, характэрная габрэйскім гарадком.
Тыкоцін. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
Тыкоцін задаволіць нават самых патрабавальных турыстаў. Экскурсія па ім дае шмат задавальненьня й нагодаў зрабіць цікавую фатаграфію. Шматлікія помнікі, мэмарыяльныя дошкі, помнікі архітэктуры вартыя, каб іх паглядзець. Незвычайная атмасфэра гарадка заахвочвае да таго, каб пагуляць па яго вузкіх вулічках і пазнаёміцца з прыгожымі драўлянымі дамамі. Вельмі прыгожа выглядае таксама галоўны рынак Тыкоціна, які захапляе сваім выглядам і асаблівай атмасфэрай.
Бебжаньскі нацыянальны парк.