Запрашаем: Стары-новы замак у Тыкоціне (ФОТА)
Тут Аўгуст ІІ Моцны заснаваў Ордэн Белага Арла – найстарэйшую дзяржаўную ўзнагароду ў Польшчы.
Сёньня я запрашаю ў гарадок Тыкоцін (Tykocin), у прыватнасьці ў тамтэйшы замак. Гэта вядомы на Падляшшы аб’ект, рэканструяваны на падмурках каралеўскага замку Жыгімонта Аўгуста з XVI стагодзьдзя. Рэканструкцыя замкавага комплексу адбылася на падставе археалягічных работ і гістарычных крыніц. Цяпер у замку знаходзіцца музэй, рэстаран і гатэль. Гэта таксама месца шматлікіх культурніцкіх мерапрыемстваў.
**************************
Гісторыя замку ў Тыкоціне пачынаецца больш за паўтысячы гадоў таму. За гэты час там шмат чаго адбылося. Замак наведвалі польскія каралі й госьці з далёкіх краін. Крэпасьць была сьведкам шматлікіх гістарычных падзеяў - войнаў і спрэчак паміж багатымі сем'ямі. Замкавы комплекс быў двойчы разбураны й двойчы падняўся з руінаў. Некалькі разоў ён згуляў важную ролю ў гісторыі Польшчы. Але давайце пачнем з самага пачатку.
Першымі гістарычнымі ўладальнікамі выспы на рацэ Нараў (Narew), на якой разьмешчаны замак, была сям’я літоўскіх магнатаў. Ян Гаштольд (Jan Gasztołd) пабудаваў тут першую драўляную крэпасьць, якая некалькі дзясяткаў гадоў пазьней згарэла, быццам бы, стаўшы ахвярай зайздрасьці суседзяў - Радзівілаў. Варта ўспомніць, што апрача замку ў Тыкоціне Ян Гаштольд валодаў, між іншым, Геранёнамі ў Ашмянскім павеце. Пасьля сьмерці апошняга прадстаўніка сям’і Гаштольдаў спадчыну летувіскіх магнатаў у 1542 годзе пераняў кароль Жыгімонт Стары, а пазьней Жыгімонт ІІ Аўгуст. З гэтага моманту пачынаецца каралеўскі пэрыяд у гісторыі замку.
Жыгімонт ІІ Аўгуст вырашыў пабудаваць на руінах драўлянай крэпасьці Гаштольдаў вялікі цагляны замак. Гэта было выдатнае месца для дысьлякацыі абароннага комплексу ў асноўным з-за навакольных балот і ракі.
Месца было настолькі зручным, што цягам часу ў крэпасьці ўзьнік найбуйнейшы арсэнал Рэчы Паспалітай канца XVI стагодзьдзя.
Замак у Тыкоціне падабаўся таксама польскім каралям, якія ахвотна яго наведвалі. Тут пабывалі Жыгімонт Аўгуст, Стэфан Баторый, Жыгімонт ІІІ Ваза і Ўладзіслаў ІV, Аўгуст ІІ Моцны, а нават цар Расеі Пётр Вялікі. Дарэчы, астанкі караля Жыгімонта Аўгуста некаторы час пакоіліся менавіта ў тыкоцінскай крэпасьці.
Замак у Тыкоціне быў сьведкам многіх важных гістарычных падзеяў. Напрыклад, у лістападзе 1705 году, падчас Вялікай Паўночнай вайны, Пётр Вялікі гасьціў у замку польскага караля Аўгуста ІІ Моцнага. Гэта быў асаблівы выпадак, калі цар Расеі прымаў польскага караля ў польскім замку. Варта ўспомніць таксама пра тое, што менавіта падчас згаданага побыту ў Тыкоціне Аўгуст ІІ Моцны ўстанавіў і ўпершыню ўручыў Ордэн Белага Арла. Па сёньняшні дзень – гэта найстарэйшая й найвышэйшая дзяржаўная ўзнагарода ў Польшчы.
Замак у Тыкоціне нейкі час быў сядзібай старасты Лукаша Гурніцкага (Łukasz Górnicki) - вядомага гуманіста эпохі Адраджэньня.
**************************
Крэпасьці не абміналі таксама войны і ўзброеныя канфлікты, у тым ліку, Швэдзкі патоп і Паўстаньне 1863 году. На працягу гісторыі замку за яго адбыліся чатыры бітвы, у тым ліку дзьве скончыліся разбурэньнем аб’екту. Дарэчы, падчас Швэдзкага патопу ў замку памёр і быў часова пахаваны швэдзкі калябарант Януш Радзівіл – неадназначная постаць у гісторыі Польшчы.
У 1659 годзе за заслугі падчас Шведзкага патопу кароль Ян Казімір падараваў княства Стэфану Чарнэцкаму (Stefan Czarnecki).
Ажаніўшыся на дочцы Чарнэцкага ўладарыць на замку стаў маршал Ян Клемэнс Браніцкі (Jan Klemens Branicki). У палове XVІІІ стагодзьдзя Браніцкі разабраў замак, каб атрымаць будаўнічыя матэрыялы. Паступова пападаючы ў заняпад замкавы комплекс быў амаль суцэльна зьнішчаны. На шчасьце, дзякуючы доўгім і складаным дасьледаваньням і рэканструктарскім працам, якія пачаліся яшчэ напрыканцы XX і пачатку XXI стагодзьдзяў, сёньня мы можам палюбавацца гэтым цікавым аб’ектам.
Адміністратар крэпасьці запрашае як індывідуальных турыстаў, так і арганізаваныя групы. Экскурсаводы адкрываюць перад турыстамі цікавую гісторыю замку. Экскурсія працягваецца каля 40 хвілінаў і ахоплівае замкавае падзямельле з музэйнай выставай, а таксама калекцыю зброі й найбуйнейшую печку часоў да падзелаў Польшчы. Можна падняцца на турэмную вежу й палюбавацца цудоўнай панарамай навакольля.
Замак можна наведваць штодзённа. Цана білету складае каля 3 эўра.
Апрача таго, у замку адбываецца шмат цыклічных мерапрыемстваў, у тым ліку, рэканструкцыя аблогі крэпасьці, кулінарны фэст ці зьезд аўтамабілістаў. У замку дзейнічае таксама рэстаран і гатэль.
Замак у Тыкоціне зьяўляецца зручнай базай для наведваньня навакольных прываблівасьцяў Падляшша, напрыклад, Бебжанскага нацыянальнага парку, Нараўскага нацыянальнага парку, крэпасьці Асовец (Twierdza-Ossowiec) і г.д. Нельга забываць таксама пра сам кліматычны й шматкультурны гарадок Тыкоцін зь яго шматлікімі помнікамі архітэктуры.
аз
Сёньня я запрашаю ў гарадок Тыкоцін (Tykocin), у прыватнасьці ў тамтэйшы замак. Гэта вядомы на Падляшшы аб’ект, рэканструяваны на падмурках каралеўскага замку Жыгімонта Аўгуста з XVI стагодзьдзя. Рэканструкцыя замкавага комплексу адбылася на падставе археалягічных работ і гістарычных крыніц. Цяпер у замку знаходзіцца музэй, рэстаран і гатэль. Гэта таксама месца шматлікіх культурніцкіх мерапрыемстваў.
Замак у Тыкоціне, гістарычны падмурaк. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
Гісторыя замку ў Тыкоціне пачынаецца больш за паўтысячы гадоў таму. За гэты час там шмат чаго адбылося. Замак наведвалі польскія каралі й госьці з далёкіх краін. Крэпасьць была сьведкам шматлікіх гістарычных падзеяў - войнаў і спрэчак паміж багатымі сем'ямі. Замкавы комплекс быў двойчы разбураны й двойчы падняўся з руінаў. Некалькі разоў ён згуляў важную ролю ў гісторыі Польшчы. Але давайце пачнем з самага пачатку.
Замак у Тыкоціне, уваход. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
Першымі гістарычнымі ўладальнікамі выспы на рацэ Нараў (Narew), на якой разьмешчаны замак, была сям’я літоўскіх магнатаў. Ян Гаштольд (Jan Gasztołd) пабудаваў тут першую драўляную крэпасьць, якая некалькі дзясяткаў гадоў пазьней згарэла, быццам бы, стаўшы ахвярай зайздрасьці суседзяў - Радзівілаў.
Варта ўспомніць, што апрача замку ў Тыкоціне Ян Гаштольд валодаў, між іншым, Геранёнамі ў Ашмянскім павеце. Пасьля сьмерці апошняга прадстаўніка сям’і Гаштольдаў спадчыну летувіскіх магнатаў у 1542 годзе пераняў кароль Жыгімонт Стары, а пазьней Жыгімонт ІІ Аўгуст. З гэтага моманту пачынаецца каралеўскі пэрыяд у гісторыі замку.
Замак у Тыкоціне. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
Жыгімонт ІІ Аўгуст вырашыў пабудаваць на руінах драўлянай крэпасьці Гаштольдаў вялікі цагляны замак. Гэта было выдатнае месца для дысьлякацыі абароннага комплексу ў асноўным з-за навакольных балот і ракі.
Месца было настолькі зручным, што цягам часу ў крэпасьці ўзьнік найбуйнейшы арсэнал Рэчы Паспалітай канца XVI стагодзьдзя.
Замак у Тыкоціне. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
Замак у Тыкоціне падабаўся таксама польскім каралям, якія ахвотна яго наведвалі. Тут пабывалі Жыгімонт Аўгуст, Стэфан Баторый, Жыгімонт ІІІ Ваза і Ўладзіслаў ІV, Аўгуст ІІ Моцны, а нават цар Расеі Пётр Вялікі. Дарэчы, астанкі караля Жыгімонта Аўгуста некаторы час пакоіліся менавіта ў тыкоцінскай крэпасьці.
Замак у Тыкоціне быў сьведкам многіх важных гістарычных падзеяў. Напрыклад, у лістападзе 1705 году, падчас Вялікай Паўночнай вайны, Пётр Вялікі гасьціў у замку польскага караля Аўгуста ІІ Моцнага. Гэта быў асаблівы выпадак, калі цар Расеі прымаў польскага караля ў польскім замку. Варта ўспомніць таксама пра тое, што менавіта падчас згаданага побыту ў Тыкоціне Аўгуст ІІ Моцны ўстанавіў і ўпершыню ўручыў Ордэн Белага Арла. Па сёньняшні дзень – гэта найстарэйшая й найвышэйшая дзяржаўная ўзнагарода ў Польшчы.
Замак у Тыкоціне. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
Замак у Тыкоціне нейкі час быў сядзібай старасты Лукаша Гурніцкага (Łukasz Górnicki) - вядомага гуманіста эпохі Адраджэньня.
Крэпасьці не абміналі таксама войны і ўзброеныя канфлікты, у тым ліку, Швэдзкі патоп і Паўстаньне 1863 году. На працягу гісторыі замку за яго адбыліся чатыры бітвы, у тым ліку дзьве скончыліся разбурэньнем аб’екту. Дарэчы, падчас Швэдзкага патопу ў замку памёр і быў часова пахаваны швэдзкі калябарант Януш Радзівіл – неадназначная постаць у гісторыі Польшчы.
Замак у Тыкоціне. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
У 1659 годзе за заслугі падчас Шведзкага патопу кароль Ян Казімір падараваў княства Стэфану Чарнэцкаму (Stefan Czarnecki).
Ажаніўшыся на дочцы Чарнэцкага ўладарыць на замку стаў маршал Ян Клемэнс Браніцкі (Jan Klemens Branicki). У палове XVІІІ стагодзьдзя Браніцкі разабраў замак, каб атрымаць будаўнічыя матэрыялы. Паступова пападаючы ў заняпад замкавы комплекс быў амаль суцэльна зьнішчаны. На шчасьце, дзякуючы доўгім і складаным дасьледаваньням і рэканструктарскім працам, якія пачаліся яшчэ напрыканцы XX і пачатку XXI стагодзьдзяў, сёньня мы можам палюбавацца гэтым цікавым аб’ектам.
Замак у Тыкоціне. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
Адміністратар крэпасьці запрашае як індывідуальных турыстаў, так і арганізаваныя групы. Экскурсаводы адкрываюць перад турыстамі цікавую гісторыю замку. Экскурсія працягваецца каля 40 хвілінаў і ахоплівае замкавае падзямельле з музэйнай выставай, а таксама калекцыю зброі й найбуйнейшую печку часоў да падзелаў Польшчы. Можна падняцца на турэмную вежу й палюбавацца цудоўнай панарамай навакольля.
Замак у Тыкоціне, вежa. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ