Logo Polskiego Radia
Print

У Нью-Ёрку паказваюць жах канцлягера „Аўшвіц”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 10.05.2019 17:15
  • Выстава Нью-Ёрк.mp3
У Нью-Ёрку адкрылася выстава пад загалоўкам: „Асьвенцым. Ня так даўно. Ня так далёка”.
Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

У Нью-Ёрку паказваюць жах канцлягера „Аўшвіц”
У Нью-Ёрку адкрылася выстава пад загалоўкам: „Асьвенцым. Ня так даўно. Ня так далёка”.
Музэй габрэйскай спадчыны ў Нью-Ёрку - Жывы Мэмарыял Галакоста (The Museum of Jewish Heritage – A Living Memorial to the Holocaust) - гэта першае месца ў Злучаных Штатах Амэрыкі, дзе прэзэнтуецца выстава „Асьвенцым. Ня так даўно. Ня так далёка”.
Экспазыцыю падрыхтавалі Музэй „Аўшвіц-Біркенаў” й гішпанская кампанія Musealia. Выставу можна паглядзець да 3 студзеня 2020 году.
Выстава паказвае канцлягер „Аўшвіц” ня толькі, як месца найбуйнейшага масавага забойства ў гісторыі чалавецтва, але таксама як сымбаль бязьмежнай нянавісьці й чалавечай жорсткасьці.
Упершыню жыхары Нью-Ёрка маюць магчымасьць пабачыць гістарычныя артэфакты, якія павінны дапамагчы ім зразумець жах Аўшвіца: боль, пакуты, жорсткасьць.
У Нью-Ёрку прадстаўленыя больш за 700 арыгінальных гістарычных аб'ектаў, у тым ліку некалькі сотняў экспанатаў з Музэя „Аўшвіц-Біркенаў”.
Сярод іх, між іншым, асабістыя рэчы ахвяраў, напрыклад, валізкі, акуляры ці абутак; бэтонныя слупы, якія зьяўляюцца часткай агароджы канцлягера; элемэнты арыгінальнай канцлягернай казармы.
На выставе паказаныя ня толькі прадметы, якімі карысталіся вязьні, але таксама рэчы, якімі карысталіся іх каты. Сярод іх, напрыклад, стол і іншыя прадметы, якія належалі камэнданту канцлягера „Аўшвіц” Рудольфу Гесу.
Можна паглядзець процігазы, якімі карысталіся атрады СС, а таксама арыгінальны грузавы вагон нямецкай вытворчасьці. Менавіта такімі вагонамі на тэрыторыі акупаванай Польшчы гітлераўцы перавозілі габрэяў у гета й канцлягеры. Адным зь цікавых экспанатаў зьяўляецца літаграфія, аўтарства Паблё Пікаса, якая паказвае твар вязьня канцлягера.
Нью-ёрскую выставу ўзбагачаюць больш за 100 экспанатаў з калекцыі Музэя габрэйскай спадчыны. Гэта, напрыклад, шлем і кніга „Mein Kampf”, якія належалі рэйхсфюрару СС Генрыху Гімлеру. Частка экспанатаў распавядае пра досьвед тых, хто выжыў Галакост і знайшоў прытулак менавіта ў Нью-Ёрку.
Такім чынам наведвальнікі змогуць пазнаёміцца ня толькі са сьветам вязьняў, але таксама сьветам злачынцаў, то бок эсэсаўцаў, якія стварылі й кіравалі найбуйнейшым нямецкім лягерам сьмерці.
„Выстава паказвае чарговыя этапы разьвіцьця нацысцкай ідэалёгіі, а таксама трансфармацыю Асьвенцыма - звычайнага польскага гарадка, у якім падчас акупацыі нацысцкая Нямеччына вырашыла стварыць самы вялікі канцлягер і лягер сьмерці”, - кажа Павел Савіцкі з Дзяржаўнага музэя „Аўшвіц”.
Павел Савіцкі: Наведвальнікі выставы на пачатку пабачаць стол, які належаў камэнданту канцлягера Рудольфу Гесу, а таксама здымкі вязьняў і здымкі эсэсаўцаў. Яны змогуць прасачыць за ўсім працэсам разьвіцьця канцлягера „Аўшвіц” – аднаго з найважнейшых інструмэнтаў нямецкага тэрору на тэрыторыі акупаванай Польшчы. Гледачы пазнаёмяцца таксама з рознымі групамі ахвяраў: палякамі, савецкімі ваеннапалоннымі і цыганамі… У нейкім моманце на выставе пачынае таксама паяўляцца Галакост.
„Выстава нагадвае, што канцлягер „Аўшвіц” хутка пераўтваруўся ў лягер сьмерці”, - дадае Савіцкі.
Павел Савіцкі: З сакавіка 1942 году „Аўшвіц” становіцца лягерам сьмерці. Аднак, апрача гэтага канцлягера наведвальнікі змогуць пазнаёміцца таксама зь лёсамі іншых лягераў, якія былі створаныя гітлераўцамі на тэрыторыі апупаванай Польшчы. Гаворка ідзе пра тое, што тут паказаны кантэкст пашырэньня антыгабрэйскай палітыкі гітлераўскай Нямеччыны падчас Другой сусьветнай вайны.
Паводле дырэктара Дзяржаўнага музэя „Аўшвіц-Біркенаў” Пятра Цывіньскага, Галакост не павінен абмяжоўвацца выключна ўрокамі гісторыі.
„Антысэміцкія, ксэнафобскія ідэалёгіі – ідэалёгіі нянавісьці, якія ў мінулым прывялі чалавецтва да катастрофы, якой быў Аўшвіц, здаецца, надалей прысутныя ў нашым жыцьці. Яны надалей атручваюць розум і ўплываюць на нашае стаўленьне. Менавіта таму Галакост не павінен абмяжоўвацца ўрокамі гісторыі. Ён павінен быць часткай вучэбных праграмаў па паліталёгіі, грамадзянскай адукацыі, этыцы, сродках масавай інфармацыі, рэлігіі. Гэтая выстава зьяўляецца адным зь інструмэнтаў, якія мы можам выкарыстоўваць”, - сказаў дырэктар Дзяржаўнага музэя „Аўшвіц-Біркенаў” Пётр Цывіньскі.
У сваю чаргу куратар выставы Робэрт Ян ван Пелт, лічыць, што выстава „Асьвенцым. Ня так даўно. Ня так далёка” паказвае перш за ўсё лёсы канкрэтных людзей.
„Выставу суправаджаюць гісторыі – гісторыі людзей і іх сем'яў, гісторыі супольнасьцяў і арганізацый, гісторыі ідэалёгій, якія навучылі людзей ненавідзець, і гісторыі чалавечых рэакцый, як спачуваньне й любоў. Мы маем дачыненьне зь гісторыямі ахвяраў, злачынцаў і сьведкаў – усе яны разам ствараюць эпічнае апавяданьне пра кантынэнт наканаваны вайной і генацыдам”, - сказаў Робэрт Ян ван Пелт.
Паказаныя на выставе прадметы паходзяць з больш за 20 устаноў і прыватных калекцый з усяго сьвету. Акрамя Дзяржаўнага музэя „Аўшвіц-Біркенаў” і Музэя габрэйскай спадчыны ў Нью-Ёрку, на выставе можна пабачыць экспанаты з ерусалімскага Яд ва-Шэм, Дому Анны Франк у Амстэрдаме, Музэя Галакоста ў Вашынгтоне, Габрэйскага цэнтра ў Асьвенцыме, Мэмарыяла й музэя Заксэнхаўзэн ў Араніенбургу, Венскай бібліятэкі, а таксама Бібліятэкі вывучэньня Галакоста й генацыду ў Лёндане.
Выстава „Асьвенцым. Ня так даўно. Ня так далёка” мае мабільны характар. У Нью-Ёрк яна пераехала з Мадрыду, дзе паглядзела яе больш за 600 тысяч чалавек. Па колькасьці наведваньняў, гэта была найбольш папулярная падзея такога роду ў мінулым годзе ў Эўропе.
Нагадаем, немцы заснавалі канцлягер „Аўшвіц” у 1940 годзе, каб заключаць у ім палякаў. „Аўшвіц ІІ-Біркенаў” быў створаны два гады пазьней і стаў месцам зьнішчэньня габрэяў. У рамках комплексу дзейнічала таксама сетка суб-лягераў.
У канцлягеры „Аўшвіц” немцы забілі больш за мільён чалавек. У асноўным, гэта былі габрэі, а таксама палякі, цыганы, сінці, савецкія ваеннапалонныя й прадстаўнікі іншых нацыяў. Ахвярамі канцлягера былі розныя грамадзкія групы, якія перасьледаваліся нацысцкай ідэалёгіяй, напрыклад, людзі з абмежаванымі магчымасьцямі, сьведкі Іеговы ці гомасэксуалісты.
аз

Музэй габрэйскай спадчыны ў Нью-Ёрку - Жывы Мэмарыял Галакоста (The Museum of Jewish Heritage – A Living Memorial to the Holocaust) - гэта першае месца ў Злучаных Штатах Амэрыкі, дзе прэзэнтуецца выстава „Асьвенцым. Ня так даўно. Ня так далёка”.

Экспазыцыю падрыхтавалі Музэй „Аўшвіц-Біркенаў” й гішпанская кампанія Musealia. Выставу можна паглядзець да 3 студзеня 2020 году.

Выстава паказвае канцлягер „Аўшвіц” ня толькі, як месца найбуйнейшага масавага забойства ў гісторыі чалавецтва, але таксама як сымбаль бязьмежнай нянавісьці й чалавечай жорсткасьці.

Упершыню жыхары Нью-Ёрка маюць магчымасьць пабачыць гістарычныя артэфакты, якія павінны дапамагчы ім зразумець жах Аўшвіца: боль, пакуты, жорсткасьць.

У Нью-Ёрку прадстаўленыя больш за 700 арыгінальных гістарычных аб'ектаў, у тым ліку некалькі сотняў экспанатаў з Музэя „Аўшвіц-Біркенаў”.

Сярод іх, між іншым, асабістыя рэчы ахвяраў, напрыклад, валізкі, акуляры ці абутак; бэтонныя слупы, якія зьяўляюцца часткай агароджы канцлягера; элемэнты арыгінальнай канцлягернай казармы.

На выставе паказаныя ня толькі прадметы, якімі карысталіся вязьні, але таксама рэчы, якімі карысталіся іх каты. Сярод іх, напрыклад, стол і іншыя прадметы, якія належалі камэнданту канцлягера „Аўшвіц” Рудольфу Гесу.

Можна паглядзець процігазы, якімі карысталіся атрады СС, а таксама арыгінальны грузавы вагон нямецкай вытворчасьці. Менавіта такімі вагонамі на тэрыторыі акупаванай Польшчы гітлераўцы перавозілі габрэяў у гета й канцлягеры. Адным зь цікавых экспанатаў зьяўляецца літаграфія, аўтарства Паблё Пікаса, якая паказвае твар вязьня канцлягера.

Нью-ёрскую выставу ўзбагачаюць больш за 100 экспанатаў з калекцыі Музэя габрэйскай спадчыны. Гэта, напрыклад, шлем і кніга „Mein Kampf”, якія належалі рэйхсфюрару СС Генрыху Гімлеру. Частка экспанатаў распавядае пра досьвед тых, хто выжыў Галакост і знайшоў прытулак менавіта ў Нью-Ёрку.

Такім чынам наведвальнікі змогуць пазнаёміцца ня толькі са сьветам вязьняў, але таксама сьветам злачынцаў, то бок эсэсаўцаў, якія стварылі й кіравалі найбуйнейшым нямецкім лягерам сьмерці.

Музэй
Музэй „Аўшвіц-Біркенаў”. Photo: finlaybuchanan/pixabay.com/CC0 Public Domain

„Выстава паказвае чарговыя этапы разьвіцьця нацысцкай ідэалёгіі, а таксама трансфармацыю Асьвенцыма - звычайнага польскага гарадка, у якім падчас акупацыі нацысцкая Нямеччына вырашыла стварыць самы вялікі канцлягер і лягер сьмерці”, - кажа Павел Савіцкі з Дзяржаўнага музэя „Аўшвіц”.

Павел Савіцкі: Наведвальнікі выставы на пачатку пабачаць стол, які належаў камэнданту канцлягера Рудольфу Гесу, а таксама здымкі вязьняў і здымкі эсэсаўцаў. Яны змогуць прасачыць за ўсім працэсам разьвіцьця канцлягера „Аўшвіц” – аднаго з найважнейшых інструмэнтаў нямецкага тэрору на тэрыторыі акупаванай Польшчы. Гледачы пазнаёмяцца таксама з рознымі групамі ахвяраў: палякамі, савецкімі ваеннапалоннымі і цыганамі… У нейкім моманце на выставе пачынае таксама паяўляцца Галакост.

„Выстава нагадвае, што канцлягер „Аўшвіц” хутка пераўтваруўся ў лягер сьмерці”, - дадае Савіцкі.

Павел Савіцкі: З сакавіка 1942 году „Аўшвіц” становіцца лягерам сьмерці. Аднак, апрача гэтага канцлягера наведвальнікі змогуць пазнаёміцца таксама зь лёсамі іншых лягераў, якія былі створаныя гітлераўцамі на тэрыторыі апупаванай Польшчы. Гаворка ідзе пра тое, што тут паказаны кантэкст пашырэньня антыгабрэйскай палітыкі гітлераўскай Нямеччыны падчас Другой сусьветнай вайны.

Паводле дырэктара Дзяржаўнага музэя „Аўшвіц-Біркенаў” Пятра Цывіньскага, Галакост не павінен абмяжоўвацца выключна ўрокамі гісторыі.

„Антысэміцкія, ксэнафобскія ідэалёгіі – ідэалёгіі нянавісьці, якія ў мінулым прывялі чалавецтва да катастрофы, якой быў Аўшвіц, здаецца, надалей прысутныя ў нашым жыцьці. Яны надалей атручваюць розум і ўплываюць на нашае стаўленьне.

Менавіта таму Галакост не павінен абмяжоўвацца ўрокамі гісторыі. Ён павінен быць часткай вучэбных праграмаў па паліталёгіі, грамадзянскай адукацыі, этыцы, сродках масавай інфармацыі, рэлігіі. Гэтая выстава зьяўляецца адным зь інструмэнтаў, якія мы можам выкарыстоўваць”, - сказаў дырэктар Дзяржаўнага музэя „Аўшвіц-Біркенаў” Пётр Цывіньскі.

У сваю чаргу куратар выставы Робэрт Ян ван Пелт, лічыць, што выстава „Асьвенцым. Ня так даўно. Ня так далёка” паказвае перш за ўсё лёсы канкрэтных людзей.

„Выставу суправаджаюць гісторыі – гісторыі людзей і іх сем'яў, гісторыі супольнасьцяў і арганізацый, гісторыі ідэалёгій, якія навучылі людзей ненавідзець, і гісторыі чалавечых рэакцый, як спачуваньне й любоў. Мы маем дачыненьне зь гісторыямі ахвяраў, злачынцаў і сьведкаў – усе яны разам ствараюць эпічнае апавяданьне пра кантынэнт наканаваны вайной і генацыдам”, - сказаў Робэрт Ян ван Пелт.

Музэй
Музэй „Аўшвіц-Біркенаў” . Photo: JacekAbramowicz/pixabay.com/CC0 Public Domain

Паказаныя на выставе прадметы паходзяць з больш за 20 устаноў і прыватных калекцый з усяго сьвету. Акрамя Дзяржаўнага музэя „Аўшвіц-Біркенаў” і Музэя габрэйскай спадчыны ў Нью-Ёрку, на выставе можна пабачыць экспанаты з ерусалімскага Яд ва-Шэм, Дому Анны Франк у Амстэрдаме, Музэя Галакоста ў Вашынгтоне, Габрэйскага цэнтра ў Асьвенцыме, Мэмарыяла й музэя Заксэнхаўзэн ў Араніенбургу, Венскай бібліятэкі, а таксама Бібліятэкі вывучэньня Галакоста й генацыду ў Лёндане.

Выстава „Асьвенцым. Ня так даўно. Ня так далёка” мае мабільны характар. У Нью-Ёрк яна пераехала з Мадрыду, дзе паглядзела яе больш за 600 тысяч чалавек. Па колькасьці наведваньняў, гэта была найбольш папулярная падзея такога роду ў мінулым годзе ў Эўропе.

Нагадаем, немцы заснавалі канцлягер „Аўшвіц” у 1940 годзе, каб заключаць у ім палякаў. „Аўшвіц ІІ-Біркенаў” быў створаны два гады пазьней і стаў месцам зьнішчэньня габрэяў. У рамках комплексу дзейнічала таксама сетка суб-лягераў.

Музэй
Музэй „Аўшвіц-Біркенаў” . Photo: RonPorter/pixabay.com/CC0 Public Domain

У канцлягеры „Аўшвіц” немцы забілі больш за мільён чалавек. У асноўным, гэта былі габрэі, а таксама палякі, цыганы, сінці, савецкія ваеннапалонныя й прадстаўнікі іншых нацыяў. Ахвярамі канцлягера былі розныя грамадзкія групы, якія перасьледаваліся нацысцкай ідэалёгіяй, напрыклад, людзі з абмежаванымі магчымасьцямі, сьведкі Іеговы ці гомасэксуалісты.

аз

Выкарыстаныя у тэксьце здымкі маюць ілюстрацыйны характар.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт