Logo Polskiego Radia
Print

Булава Стэфана Баторыя выстаўленая ў Варшаве

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 08.05.2019 11:14
  • Булава Стэфана Баторыя.mp3
Гісторыю польска-вугорскага сяброўства можна паглядзець у парку Каралеўскія лазенкі.
PAP/Tomasz Gzell

Гісторыю польска-вугорскага сяброўства можна паглядзець у парку Каралеўскія лазенкі ў Варшаве. На выставе паказаныя некалькі дзясяткаў каштоўных экспанатаў з музэйных калекцый Вугоршчыны. Яны паказваюць фрагмэнты агульнай гісторыі вугорцаў і палякаў.
На выставе паказаныя, між іншым, булава Стэфана Баторыя, шабля генэрала Юзэфа Бэма, рэдкая залатая манэта ў сто дукатаў Жыгімонта Вазы.
Выставу ў Каралеўскіх лазенках можна будзе паглядзець да 6 жніўня. Адначасова будуць праходзіць варштаты і лекцыі. Напрыклад, будзе растлумачана, як папрыка, якая паходзіць з Паўднёвай Амэрыкі, стала сымбалем вугорскай кухні. Польска-вугорская выстава таксама будзе адчыненая падчас Ночы музэяў з 18 на 19 траўня.

На выставе паказаныя некалькі дзясяткаў каштоўных экспанатаў з музэйных калекцый Вугоршчыны. Яны паказваюць фрагмэнты агульнай гісторыі вугорцаў і палякаў.

На выставе паказаныя, між іншым, булава Стэфана Баторыя, шабля генэрала Юзэфа Бэма, рэдкая залатая манэта ў сто дукатаў Жыгімонта Вазы.

Выставу ў Каралеўскіх лазенках можна будзе паглядзець да 6 жніўня. Адначасова будуць праходзіць варштаты і лекцыі. Напрыклад, будзе растлумачана, як папрыка, якая паходзіць з Паўднёвай Амэрыкі, стала сымбалем вугорскай кухні.

Польска-вугорская выстава таксама будзе адчыненая падчас Ночы музэяў з 18 на 19 траўня.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт