Партрэт польскага багача
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        06.05.2019 15:40
                    
                                 
                
                
                    Найбольш багатых людзей, але й самых бедных, пражывае ў цэнтры дзяржавы.
                
                
                    
                        
Photo: QuinceMedia/pixabay.com/CC0 Public Domain
                     
                
                
                
               
                
                         Партрэт польскага багача – пад такім загалоўкам «Dziennik Gazeta Prawna» піша пра расслаеньне ўзроўню даходаў у Польшчы. Міністэрства фінансаў правяло аналіз няроўнасьці ў даходах у розных рэгіёнах краіны. Аказалася, што найбольш самых багатых людзей, але таксама і самых бедных, пражывае ў цэнтры дзяржавы, у Мазавецкім ваяводзтве.
Меркаваньнем эканаміста з Варшаўскага ўнівэрсытэту Міхала Бжэзіньскага, гэта вынік кантрасту паміж багатай Варшавай і беднай іншай часткай Мазовіі. У сталіцы плаціць падаткі найбольш мільянэраў (каля адной чацьвёртай з 20 тыс. чалавек). На другім полюсе знаходзіцца Шыдлавецкі павет, у якім беспрацоўе складае 24%.
Самай эгалітарнай часткай Польшчы зьяўляецца Сылезія. Найбольш працоўных месцаў дае там вуглездабываючая галіна, дзе параўнальна высокія заробкі, таму і расслаеньне даходаў адносна невысокае.
Паводле дадзеных мінфіна, адна дзясятая палякаў, якія атрымліваюць самыя высокія заробкі, мае ў сваім распараджэньні амаль 41% усяго даходу падаткаплатнікаў. Паводле дадзеных эканамістаў, абсалютныя багачы. Гэта значыць, 1% самых багатых людзей, кантралююць каля 14% даходаў падаткаплатнікаў.
Dziennik Gazeta Prawna/нг