Logo Polskiego Radia
Print

Бялуга на службе ў Пуціна?

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 01.05.2019 08:09
Бялуга плавала каля рыбалавецкіх караблёў і цёрся аб барты суднаў, намагаючыся пазбыцца ад таямнічага рыштунку.
foto: greenpeace.orgfoto: greenpeace.org

Бялуга на службе ў Пуціна?
Нарвэжцы вылавілі бялугу, да якой была прымацаваная відэакамэра. Рамні былі расейскай вытворчасьці, паведамляе польскі інтэрнэт партал niezależna.pl
Белы кіт некалькі дзён плаваў каля рыбалавецкіх караблёў і цёрся аб барты ды вяроўкі суднаў. Нарвэскія рыбакі выказалі здагадку, што бялуга намагаецца зьняць з сябе рамяні й такім чынам зьвярталася да людзей па дапамогу.
Бялуга апынулася ручной і дазваляла маракам сябе пагладзіць. Калі рамяні нарэшце ўдалося зьняць, высьветлілася, што на адной з папруг было напісана «Equipment St. Petersburg». Гэта ангельская назва расейскай кампаніі «Снаряжение», якая займаецца вырабам турыстычнай экіпіроўкі. Імаверна да гэтага рыштунку прымацоўвалася відэакамэра.
Некаторыя заходнія СМІ выказалі здагадку, што гэтая бялуга можа быць часткай расейскай ваенна-марской праграмы. Бо нарвэжцы сустрэлі яе ў 450 кілямэтрах ад расейскага Мурманску, дзе дысьляцыруецца расейскі Паўночны Флёт. Аднак прамых пацьверджаньняў гэтай вэрсіі пакуль не знайшлося.
Расейскі палкоўнік у адстаўцы Віктар Баранец катэгарычна аспрэчыў такое сьцьвярджэньне. Аднак вайсковец дадаў, што ваенна-марскія сілы Расеі трымаюць дэльфінаў.
Дэльфіны спэцыяльна абучаны для выкананьня баявых задач, напрыклад зьнішчэньня варожых вадалазаў ці прымацаваньня выбухоўкі да варожага судна. Трэніровачная база ваенных дэльфінаў знаходзіцца ў анэксіраваным Расеяй Крыму. Да 2014 году баявой падрыхтоўкай дэльфінаў там займаўся ВМФ Украіны.
Пра цікавую знаходку ля берагоў Нарвэгіі ды баявое выкарыстаньне дэльфінаў, спасылаючыся на BBC, пісала польскае інтэрнэт выданьне niezależna.pl

Нарвэжцы вылавілі бялугу, да якой была прымацаваная відэакамэра. Рамні былі расейскай вытворчасьці, паведамляе польскі інтэрнэт партал niezależna.pl.

Белы кіт некалькі дзён плаваў каля рыбалавецкіх караблёў і цёрся аб барты ды вяроўкі суднаў. Нарвэскія рыбакі выказалі здагадку, што бялуга намагаецца зьняць з сябе рамяні й такім чынам зьвярталася да людзей па дапамогу.

Бялуга апынулася ручной і дазваляла маракам сябе пагладзіць. Калі рамяні нарэшце ўдалося зьняць, высьветлілася, што на адной з папруг было напісана «Equipment St. Petersburg». Гэта ангельская назва расейскай кампаніі «Снаряжение», якая займаецца вырабам турыстычнай экіпіроўкі.

Некаторыя заходнія СМІ выказалі здагадку, што гэтая бялуга можа быць часткай расейскай ваенна-марской праграмы. Бо нарвэжцы сустрэлі яе ў 400 кілямэтрах ад расейскага Мурманску, дзе дысьляцыруецца расейскі Паўночны Флёт. Аднак прамых пацьверджаньняў гэтай вэрсіі пакуль не знайшлося. Расейскі палкоўнік у адстаўцы Віктар Баранец катэгарычна аспрэчыў такое сьцьвярджэньне. Аднак вайсковец дадаў, што ваенна-марскія сілы Расеі трымаюць дэльфінаў.

Дэльфіны спэцыяльна абучаны для выкананьня баявых задач, напрыклад зьнішчэньня варожых вадалазаў ці прымацаваньня выбухоўкі да варожага судна. Трэніровачная база ваенных дэльфінаў знаходзіцца ў анэксіраваным Расеяй Крыму. Да 2014 году баявой падрыхтоўкай дэльфінаў там займаўся ВМФ Украіны.

Пра цікавую знаходку ля берагоў Нарвэгіі ды баявое выкарыстаньне дэльфінаў, спасылаючыся на BBC, пісала польскае інтэрнэт выданьне niezależna.pl.

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт