Беражыцеся «зялёных чалавечкаў», перасьцерагаюць палякаў у сьвяточным нумары штодзёнкі Dziennik Gazeta Prawna.
Гэты тэрмін на працягу многіх дзесяцігодзьдзяў ужываўся жартаўліва, каб нейкім чынам акрэсьліць касьмічных прышэльцаў. Так было да таго часу пакуль «зялёныя чалавечкі» не зьявіліся ва ўкраінскім Крыму.
Узброеныя да зубоў, выдатна ўкамплектаваныя жаўнеры без аніякіх апазнавальных знакаў, якія атакавалі розныя цэлі ва Ўкраіне, былі ў асабовым складзе спэцназу, паветрана-дэсантных войскаў, адзінак марской пяхоты Расеі. У далейшых этапах агрэсіі супраць Украіны, «зялёныя чалавечкі» складаліся з прадстаўнікоў менш элітарных адзінак арміі РФ.
Аднак, зараз цяжка сказаць адкуль у першыню зьявіўся гэты тэрмін. Магчыма, яго аўтарам зьяўляецца сам прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін.
Падчас аднаго з інтэрвію, Пуцін у чарговы раз выказаўся нягеглым пачуцьцём гумару, гаворачы, што на Данбасе ваююць касьмічныя прыхадні. Незалежна ад таго, хто зьяўляецца аўтарам гэтага паняцьця – яно моцна засела ў масавай сьвядомасьці, менавіта ў кантэксьце гібрыднай вайны Расеі.
«Зялёныя чалавечкі» з самага пачатку задумваліся, як нелегальны, аднак надзвыча эфэктыўны сродак уплыву. Войска без апазнавальных знакаў дазваляе выкарыстаць узброенныя сілы па-за межамі палітычнай, эканамічнай ці ваеннай адказнасьці дзяржавы-агрэсара. У сьвеце наднацыянальных палітычных структураў такія мэтады становяцца ўсё больш эфэктыўнымі, падсумоўваць у выданьні Dziennik Gazeta Prawna.
Гэты тэрмін на працягу многіх дзесяцігодзьдзяў ужываўся жартаўліва, каб нейкім чынам акрэсьліць касьмічных прышэльцаў. Так было да таго часу пакуль «зялёныя чалавечкі» не зьявіліся ва ўкраінскім Крыму.
Узброеныя да зубоў, выдатна ўкамплектаваныя жаўнеры без аніякіх апазнавальных знакаў, якія атакавалі розныя цэлі ва Ўкраіне, былі ў асабовым складзе спэцназу, паветрана-дэсантных войскаў, адзінак марской пяхоты Расеі. У далейшых этапах агрэсіі супраць Украіны, «зялёныя чалавечкі» складаліся з прадстаўнікоў менш элітарных адзінак арміі РФ.
Аднак, зараз цяжка сказаць адкуль у першыню зьявіўся гэты тэрмін. Магчыма, яго аўтарам зьяўляецца сам прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін. Падчас аднаго з інтэрвію, Пуцін у чарговы раз выказаўся нягеглым пачуцьцём гумару, гаворачы, што на Данбасе ваююць касьмічныя прыхадні.
Незалежна ад таго, хто зьяўляецца аўтарам гэтага паняцьця – яно моцна засела ў масавай сьвядомасьці, менавіта ў кантэксьце гібрыднай вайны Расеі. «Зялёныя чалавечкі» з самага пачатку задумваліся, як нелегальны, аднак надзвыча эфэктыўны сродак уплыву.
«Зялёныя чалавечкі» дазваляе выкарыстаць узброенныя сілы па-за межамі палітычнай, эканамічнай ці ваеннай адказнасьці дзяржавы-агрэсара. У сьвеце наднацыянальных палітычных структураў такія мэтады становяцца ўсё больш эфэктыўнымі, падсумоўваць у выданьні Dziennik Gazeta Prawna.