Замест дакумэнту на пошту хопіць узяць мабільнік
Дзеля атрыманьня пасылкі кліенты змогуць скарыстацца адмысловым прыкладньнем.
Зь сёньняшняга дня палякам ня прыйдзецца браць з сабой на пошту ідэнтыфікацыйную картку альбо іншы дакумэнт: для атрыманьня пасылкі альбо ліста можна скарыстацца адмысловым прыкладньнем на мабільным тэлефоне „м-грамадзянін”.
Пра гэта паведаміў кіраўнік Міністэрства лічбавых тэхналёгій Марэк Загурскі (Marek Zagórski). Міністар падкрэсьліў, што нейкі час таму было прынятае адпаведнае распараджэньне Міністэрства інфраструктуры.
Міністар нагадаў, што прыкладаньне можа выкарыстоўваць таксама ў многіх іншых установах, у якіх неабходна прад'явіць дакумэнт з фатаграфіяй.
Марэк Загурскі: У многіх установах палякі могуць пацьвярджаць асобу пры дапамозе прыкладаньня „м-грамадзянін”. Распараджэньне міністра інфраструктуры дало магчымасьць палякам таксама на пошце карыстацца гэтым прыкладаньнем.
Аднак прыкладаньне ня дзейнічае ў дзяржаўных установах, дзе патрабуецца мець пры сабе ідэнтыфікацыйную картку грамадзяніна, напрыклад, у судзе альбо натарыюса.
аз