Logo Polskiego Radia
Print

Канец побытавай хіміі падвойных стандартаў

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 18.04.2019 12:05
Тэсты выкрылі розьніцу ў складзе аднаго й таго ж прадукту ў Заходняй Эўропе і ў Польшчы.
Photo: ritual/pixabay.com/CC0 Public Domain

Эўрапейскі Зьвяз не ўвядзе забароны на продаж прадуктаў з розным складам, але ў аднолькавай у ўпакоўцы ў розных краінах супольнасьці, піша Rzeczpospolita.

Аднак, галасуючы за пакет законаў, якія абараняюць правы спажыўцоў, Эўрапейскі Парлямэнт прызнаў такія капіталістычныя практыкі заганнымі. Важным зьяўляецца той факт, што стаўленьне транснацыянальных карпарацый да палякаў, вугорцаў, румынаў ды іншых народаў Цэнтральнай ды Ўсходняй Эўропы, як да эўрапейцаў другога гатунку, было асуджанае заканадаўцамі.

У Польшчы самым распаўсюджаным прыкладам, такіх адмоўных практык зьяўляецца побытавая хімія. Спажывецкія тэсты адназначна выкрылі вялікую розьніцу ў складзе аднаго й таго ж прадукту, які прадаваўся ў Заходняй Эўропе ды ў Польшчы. Аднак праблемы тычыцца ня толькі гаспадарчай хіміі. Нават у слодычах вырабленых для Польшчы ці Баўгарыі будзе больш маргарыну замест масла, чымсьці ў аналягічным прадукце, зробленым для францускіх спажыўцоў.

Заходняя Эўропа глядзіць на краіны былога сацлягеру з пагардай ня толькі ў пытаньнях харчаваньня й прадуктаў народнага спажываньня. Падобнае стаўленьне адначасова назіраецца і ў палітычных дачыненьнях. Аднак для гэтых двух частак аднаго цэлага надзвычай патрэбна інтэнсыфікацыя эўрапейскай інтэграцыі. Дык давайце ж пачнём хоць з побытавай хіміі й прадуктаў, заклікаюць у штодзённым выданьні Rzeczpospolita.

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт