Logo Polskiego Radia
Print

«Мярзаўчык» замест ліманаду: палякі пьюць падчас працы

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 11.04.2019 17:28
Цягам году палякі купляюць больш 1 мільярда мярзаўчыкаў, што цікава аб’ём продажу расьце з году на год.
pixabay.com/Public Domain CC0

«Мярзаўчык» замест ліманаду – палякі пьюць падчас працы, сьцьвярджае Gazeta Wyborcza. Штодня 3 мільёны палякаў купляюць «мярзаўчык»– гарэлку ў малым аб’ёме 100-200 мл. Цягам аднаго году жыхары Польшчы купляюць больш 1 мільярда мярзаўчыкаў, што цікава аб’ём продажу расьце з году на год. Такія дадзеныя вынікаюць з дасьледаваньня пад назвай «Куды цячэ малая гарэлачка», падрыхтаванага для Саюзу працадаўцаў піваварнай вытворчасьці.
Адметнасьцю польскіх мярзаўчыкаў зьяўляецца іх смак, гарэлка ў такой тары рэалізуецца са смакам клубніц, апэльсінаў ці нават буякоў. Некаторыя спажыўцы ўспрымаюць яе, як своеасаблівы ліманад, які можна непрыкметна пасёрбваць падчас працы, ці напрыклад у грамадзкім транспарце.
Маштабы праблемы, сапраўды ўражваюць. Нядаўна Міністэрства здароўя распрацавала законапраект, паводле якога забараняецца продаж алкаголю ў малых аб'ёмах. Міністэрская прапанова так ніколі ня трапіла да Сэйму, паведамляе Gazeta Wyborcza.

Штодня 3 мільёны палякаў купляюць «мярзаўчык»– гарэлку ў малым аб’ёме 100-200 мл. Цягам аднаго году жыхары Польшчы купляюць больш 1 мільярда мярзаўчыкаў, што цікава аб’ём продажу расьце з году на год. Такія дадзеныя вынікаюць з дасьледаваньня пад назвай «Куды цячэ малая гарэлачка», падрыхтаванага для Саюзу працадаўцаў піваварнай вытворчасьці.

Адметнасьцю польскіх «мярзаўчыкаў» зьяўляецца іх смак. Гарэлка ў такой тары рэалізуецца са смакам клубніц, апэльсінаў ці нават буякоў. Некаторыя спажыўцы ўспрымаюць яе, як своеасаблівы ліманад, які можна непрыкметна пасёрбваць падчас працы, ці напрыклад у грамадзкім транспарце.

Маштабы праблемы, сапраўды ўражваюць. Нядаўна Міністэрства здароўя распрацавала законапраект, паводле якога забараняецца продаж алкаголю ў малых аб'ёмах. Міністэрская прапанова так ніколі ня трапіла да Сэйму.

Gazeta Wyborcza/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт