Logo Polskiego Radia
Print

Карціну Рэмбрандта можна паглядзець у Варшаве

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 03.04.2019 12:23
Гэта адна з трох карцін мастака ў польскай калекцыі.
Міністар культуры Польшчы Пётр Гліньскі глядзіць карціну Рэмбрандта.Міністар культуры Польшчы Пётр Гліньскі глядзіць карціну Рэмбрандта.PAP/Paweł Supernak

«Пэйзаж з міласэрным самарыцянінам» аўтарства Рэмбрандта трапіў у Каралеўскія лазенкі ў Варшаве. Карціну Рэмбрандта з XVII стагодзьдзя можна з сёньняшняга дня паглядзець у Палацы на вадзе.
Гэта адна з трох карцін мастака ў польскай калекцыі. У Каралеўскім замку ў Варшаве знаходзяцца два партрэты Рэмбрандта – «Дзяўчына ў карціннай рамцы» і «Вучоны за пюпітрам» з калекцыя Караліны Лянцкароньскай.
«Пэйзаж з міласэрным самарыцянінам» паходзіць з калекцыі князёў Чартарыйскіх і захоўваецца ў Нацыянальным музэі ў Кракаве. Гэта жамчужына калекцыі Чартарыйскіх і побач з «Дамай з гарнастаем» зьяўляецца самым каштоўным аб’ектам з гэтай калекцыі.
Карціну Рэмбрандта ў Палацы на вадзе можна будзе паглядзець да 5 траўня. Карціна намаляваная ў 1638 годзе. Карціна тэматычна зьвязаная з прытчай аб міласэрным самарыцяніне з Эвангельля сьвятога Лукі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт