Галяндзкі дэтэктыў знайшоў скрадзеную карціну Пікаса
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
27.03.2019 15:53
Намаляваная ў 1938 годзе карціна вартасьцю 25 мільёнаў эўра была скрадзеная 20 гадоў назад.
Free-Photos/pixabay.com/CC0
Галяндзкі дэтэктыў Артур Бранд знайшоў скрадзеную 20 гадоў таму карціну Пікаса. Пра знаходку «Партрэту Доры Маар» мужчына паінфармаваў у сацыяльных сетках. Намаляваная ў 1938 годзе карціна вартасьцю 25 мільёнаў эўра была скрадзеная ў 1999 годзе з яхты аднаго з саудаўскіх шэйхаў ля ўзьбярэжжа Францыі. Да 1973 году, пасьля сьмерці Пабла Пікаса, карціна вісела ў доме мастака.
Дора Маар – фатографка, якая гадамі была партнэркай Пікаса. Паводле дэтэктыва, з часу крадзяжу карціна дзесяць разоў мяняла свайго ўладальніка.
У мінулым годзе ў Манака Артур Бранд знайшоў бізантыйскую мазаіку з VI стагодзьдзя, скрадзеную ў 1970 годзе. У 2015 годзе ў Нямеччыне дэтэктыў знайшоў нацысцкія творы мастацтва, між іншым, скульптуру двух гіганцкіх коней аўтарства Ёзэфа Торака, якая калісьці стаяла пад канцылярыяй Рэйху ў Бэрліне, сядзібай Адольфа Гітлера.

ав