Logo Polskiego Radia
Print

Палякі будуць жыць карацей

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 26.03.2019 14:56
Новыя дадзеныя Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня сьведчаць пра пагаршэньне стану здароўя палякаў.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: sabinevanerp/pixabay.com/CC0 Public Domain

Палякі будуць жыць карацей
Новыя дадзеныя Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня сьведчаць пра пагаршэньне стану здароўя палякаў.
60-гадовы паляк (дадзеныя датычаць абодвух палоў) будзе жыць у сярэднім яшчэ 260,7 месяца, 65-гадовы - 217,1 месяца. Пра гэта сьведчаць найноўшыя дадзеныя адносна сярэдняй працягласьці жыцьця мужчын і жанчын, апрацаванай Галоўным статыстычным упраўленьнем на аснове колькасьці сьмяротных зыходаў у мінулым годзе, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.
Калі параўнаць гэтыя лічбы з папярэднім годам, то атрымліваецца, што статыстычнае жыцьцё палякаў скарацілася на 1,5 месяца для 60-годкаў і на 1,3 месяца для 65-годкаў. Варта дадаць, што падобнае падзеньне адбылося таксама ў 2017 годзе.
Мінулы год быў другім запар, калі статыстычная працягласьць жыцьця палякаў скарачалася. Экспэрты зьвяртаюць увагу, што на працягу ўсяго пэрыяду эканамічных пераўтварэньняў у Польшчы фіксаваліся толькі паасобныя гады з падзеньнем гэтага паказчыка. У іншых гадах статыстычная працягласьць жыцьця палякаў сыстэматычна павялічвалася.
На думку аналітыкаў, зьмена працягласьці жыцьця - гэта ў першую чаргу наступства павышэньня ўзроўню сьмяротнасьці. У мінулым годзе быў пабіты рэкорд сьмяротных зыходаў з 1991 году. Памерлі амаль 414 тысяч чалавек – найбольш з часоў Другой сусьветнай вайны.
Збольшага гэта вынік паскоранага старэньня грамадзтва. Прыбывае пажылых людзей. Аднак павелічэньне колькасьці зыходаў было занадта вялікае, каб вынікала выключна з дэмаграфічнай структуры насельніцтва. Былі й іншыя прычыны. Якія, пакуль невядома, паколькі дадзеныя аб прычынах сьмерці Галоўнае статыстычнае ўпраўленьне публікуе з гадавым спазьненьнем.
З пункту гледжаньня сярэдняй працягласьці жыцьця Польшча выглядае на фоне Эўразьвязу вельмі адмоўна. Паводле апошніх дадзеных Эўрастату, працягласьць жыцьця палякаў у 2017 годзе была на больш за шэсць гадоў меншая, чым сярэдняя па супольнасьці, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.
аз

60-гадовы паляк (дадзеныя датычаць абодвух палоў) будзе жыць у сярэднім яшчэ 260,7 месяца, 65-гадовы - 217,1 месяца. Пра гэта сьведчаць найноўшыя дадзеныя адносна сярэдняй працягласьці жыцьця мужчын і жанчын, апрацаванай Галоўным статыстычным упраўленьнем на аснове колькасьці сьмяротных зыходаў у мінулым годзе, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.

Калі параўнаць гэтыя лічбы з папярэднім годам, то атрымліваецца, што статыстычнае жыцьцё палякаў скарацілася на 1,5 месяца для 60-годкаў і на 1,3 месяца для 65-годкаў. Варта дадаць, што падобнае падзеньне адбылося таксама ў 2017 годзе.

Мінулы год быў другім запар, калі статыстычная працягласьць жыцьця палякаў скарачалася. Экспэрты зьвяртаюць увагу, што на працягу ўсяго пэрыяду эканамічных пераўтварэньняў у Польшчы фіксаваліся толькі паасобныя гады з падзеньнем гэтага паказчыка. У іншых гадах статыстычная працягласьць жыцьця палякаў сыстэматычна павялічвалася.

На думку аналітыкаў, зьмена працягласьці жыцьця - гэта ў першую чаргу наступства павышэньня ўзроўню сьмяротнасьці. У мінулым годзе быў пабіты рэкорд сьмяротных зыходаў з 1991 году. Памерлі амаль 414 тысяч чалавек – найбольш з часоў Другой сусьветнай вайны.

Збольшага, гэта вынік паскоранага старэньня грамадзтва. Прыбывае пажылых людзей. Аднак павелічэньне колькасьці зыходаў было занадта вялікае, каб вынікала выключна з дэмаграфічнай структуры насельніцтва. Былі й іншыя прычыны. Якія, пакуль невядома, паколькі дадзеныя аб прычынах сьмерці Галоўнае статыстычнае ўпраўленьне публікуе з гадавым спазьненьнем.

З пункту гледжаньня сярэдняй працягласьці жыцьця Польшча выглядае на фоне Эўразьвязу вельмі адмоўна. Паводле апошніх дадзеных Эўрастату, працягласьць жыцьця палякаў у 2017 годзе была на больш за шэсць гадоў меншая, чым сярэдняя па супольнасьці, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт