Logo Polskiego Radia
Print

21 сакавіка адзначаецца Сусьветны дзень сындрому Даўна

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 21.03.2019 14:38
  • сындром Даўна.mp3
Прычыну гэтага захворваньня ў 1959 годзе выявіў францускі ўрач і генэтык Жэром Лежэн.
Фото: Public Domain Pictures/Carlos Palácio

21 сакавіка адзначаецца Сусьветны дзень сындрому Даўна, усталяваны ў 2005 годзе.

Прычыну гэтага захворваньня ў 1959 годзе выявіў францускі ўрач і генэтык Жэром Лежэн. Ён даказаў, што гэта выклікана наяўнасьцю дадатковай трэцяй храмасомы ў пары пазначанай нумарам 21. Гэты сындром вучоны назваў трысаміяй 21. Характэрныя прыкметы сындрому Даўна ў 1866 годзе апісаў брытанскі доктар Джон Лэнгдом Даўн.

Прафэсар Жэром Лежэн быў няўмольным абаронцам правоў асоб з сындромам Даўна, і, перш за ўсё, іх права на жыцьцё.

Ён моцна шкадаваў, што – як не парадаксальна – яго адкрыцьцё прывяло да дыскрымінацыі дзяцей з трысаміяй на этапе цяжарнасьці, карацей, жанчыны сталі рабіць аборт, калі даведваліся, што іх дзіцё будзе хворае.

Ведаючы пра наступствы свайго адкрыцьця, прафэсар змагаўся за прызнаньне чалавечай годнасьці ў прэнатальным пэрыядзе. Ён сьцьвярджаў, што чалавечае жыцьцё пачынаецца з моманту зачацьця.

Жэром Лежэн рашуча выступаў супраць вырашэньня праблемы генэтычнага дэфэкту шляхам аборту.

Ж. Лежэн: Аборт не зьяўляецца «актам-задачай лекара». Задача лекара – лячыць. Клапаціцца, дапамагаць чалавеку, даросламу і маленькаму, старым і дзеткам. Лекар ніколі для таго, каб забіваць.

Прафэсар Лежэн падкрэсьліваў, што дзякуючы дасягненьням у галіне мэдыцыны плод можна лячыць, захоўваючы практычна ўсе цяжарнасьці. Ён заклікаў выкінуць з грамадзкай сьвядомасьці ўсе забабоны і варожасьць у адносінах да жанчын, якія нараджаюць дзіцё з сындромам Даўна.

Ж.Лежэн: Я заклікаю, каб грамадзтва замест пагарды аказала ім падтрымку. Давайце ня будзем выкарыстоўваць тэрмін «дзеўка з байструком», давайце не абвіняць жанчыну ў адсутнасьці матчыных пачуцьцяў, калі яна аддае дзіця на ўсынаўленьне, таму што не ў стане гадаваць яго. Такое стаўленьне ганебнае. Жанчына, якая абараніла дзіцё ад сьмерці, не пазбавілася ад цяжарнасьці, заслугоўвае пашаны. І грамадзтва павінна аказаць ёй павагу.

Прафэсар Лежэн зрабіў сваё адкрыцьцё ў той час, калі віну за сындром Даўна грамадзтва ўскладала на маці хворых дзяцей. Выяўленьне ўзаемасувязі паміж разумовымі адхіленьнямі і храмасомнай анамаліяй дазволіла адхіліць тэорыі аб спадчынным характары захворваньня і зьняць адыёзнасьць асуджэньня сем'яў з дзіцём-інвалідам. Менавіта за гэта на пахаваньні Лежэна падзякаваў адзін з яго пацыентаў. Расказала аб гэтым дачка прафэсара, Клара.

Клара Лежэн: Ніхто яго аб гэтым не прасіў. Ён прыйшоў і сказаў: «Я Бруна, і я хачу падзякаваць вам за тое, што дзякуючы вам, я і мае бацькі ганарымся сабой, і я ганаруся сабой дзякуючы вам.

Прафэсар Лежэн імкнуўся вынайсьці прэпарат, які паляпшае кагнітыўныя здольнасьці дзяцей з трысаміяй, якія церпяць ад разумовай адсталасьці. Працу генэтыка працягвае фонд яго імя. Фонд абʼядноўвае навукоўцаў, якія шукаюць новыя мэтады лячэньня сындрому Даўна.

Цікава, што прафэсар Лежэн быў сябрам Папы рымскага Яна Паўла ІІ, быў членам Папскай акадэміі навук. Папа прызначыў яго першым старшынём Папскай акадэміі па абароне жыцьця.

Жэром Лежэн памёр ад раку ў Вялікдзень 3-га красавіка 1994 года.

У 2007 годзе ў парыскай мітраполіі пачаўся працэс бэатыфікацыі Жэрома Лежэна.

Сусьветны дзень сындрому Даўна невыпадкова адзначаецца 21 дня трэцяга месяца (сакавіка). 3/21 сымбалізуе трэцюю храмасому замест дзьвюх у дваццаць першай пары. Яе прысутнасьць зьяўляецца асноўнай прычынай гэтага захворваньня.

Трысамія 21 храмасомы (сындром Даўна) адзначаецца разумовай адсталасьцю лёгкага або сярэдняга ўзроўню, а таксама парушэньнямі ў структуры і функцыянаваньні арганізма пацыента.

Сындром Даўна зьяўляецца даволі распаўсюджаным захворваньнем, здараецца адзін раз на кожныя 800-1000 родаў. Няправільным зьяўляецца меркаваньне, што сындром часта сустракаецца ў дзяцей, чыім маці каля 40 гадоў.

Сымбалем сёньняшняга дня зьяўляюцца дзьве розныя шкарпэткі.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт