Logo Polskiego Radia
Print

Бэтон апярэджвае асфальт

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 19.03.2019 16:53
Сёлета ў Польшчы будзе пабіты своеасаблівы рэкорд – у эксплёатацыю ўвядуць аж 182 кілямэтры бэтонных дарог.
pixabay.com/Public Domain CC0

Бэтон апярэджвае асфальт. Сёлета ў Польшчы будзе перададзеная ў эксплёатацыю рэкордная колькасьць кілямэтраў бэтонных дарог, піша Dziennik Gazeta Prawna.
На польскіх дарогах назіраецца сапраўдная «бэтонная рэвалюцыя». Паводле дадзеных Генэральнага дырэктарату дарог і аўтастрад у фазе будовы зараз знаходзіцца 650 кілямэтраў ўляхоў з бэтоннай паверхняй.
Сёлета будзе пабіты своеасаблівы рэкорд – у эксплёатацыю ўвядуць аж 182 кілямэтры бэтонных дарог. Дзякуючы гэтаму, пад канец году працягласьць бэтонных аўтастрад дасягне амаль 800 кілямэтраў і складзе 20% ад працягласьці ўсіх польскіх дарог.
У Генэральным дырэктараце дарог і аўтастрад Польшчы вырашылі, што трэба імкліва пашыраць выкарыстаньня бэтону падчас пракладкі новых і рамонту старых дарог. Асабліва такі падыход датычыць шляхоў, на якіх плянуецца інтэнсіўны рух грузавых аўтамабіляў. Выкарыстаньне бэтоннай паверхні дапаможа ашчаджаць на рамонтах у будучыні, бо ў бэтоне, у адрозьненьні ад асфальту, не ўтвараецца каляя. Таксама апошнім часам назіраецца амаль зраўнаньне коштаў будаўніцтва бэтонных і асфальтавых дарог.
Плянуецца, што новы падыход у пракладцы дарог прынясе адчувальны вынік. Паводле падлікаў да 2023 году 27% польскіх дарог хуткага руху будуць мець бэтонную паверхню. Для параўнаньня, у Нямеччыне ўжо зараз адна траціна ўсіх шляхоў, гэта бэтонныя аўтастрады, падсумоўвае Dziennik Gazeta Prawna.

Сёлета ў Польшчы будзе перададзеная ў эксплёатацыю рэкордная колькасьць кілямэтраў бэтонных дарог, піша Dziennik Gazeta Prawna. На польскіх дарогах назіраецца сапраўдная «бэтонная рэвалюцыя». Паводле дадзеных Генэральнага дырэктарату дарог і аўтастрад у фазе будовы зараз знаходзіцца 650 кілямэтраў шляхоў з бэтоннай паверхняй.

Сёлета будзе пабіты своеасаблівы рэкорд – у эксплёатацыю ўвядуць аж 182 кілямэтры бэтонных дарог. Дзякуючы гэтаму, пад канец году працягласьць бэтонных аўтастрад дасягне амаль 800 кілямэтраў і складзе 20% ад працягласьці ўсіх польскіх дарог.

У Генэральным дырэктараце дарог і аўтастрад Польшчы вырашылі, што трэба імкліва пашыраць выкарыстаньня бэтону падчас пракладкі новых і рамонту старых дарог. Асабліва такі падыход датычыць шляхоў, на якіх плянуецца інтэнсіўны рух грузавых аўтамабіляў. Выкарыстаньне бэтоннай паверхні дапаможа ашчаджаць на рамонтах у будучыні, бо ў бэтоне, у адрозьненьні ад асфальту, не ўтвараецца каляя. Таксама апошнім часам назіраецца амаль зраўнаньне коштаў будаўніцтва бэтонных і асфальтавых дарог.

Плянуецца, што новы падыход у пракладцы дарог прынясе адчувальны вынік. Паводле падлікаў да 2023 году 27% польскіх дарог хуткага руху будуць мець бэтонную паверхню. Для параўнаньня, у Нямеччыне ўжо зараз адна траціна ўсіх шляхоў, гэта бэтонныя аўтастрады.

Dziennik Gazeta Prawna/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт