Нават сто касьцякоў затопленых суднаў на дне Балтыйскага мора могуць быць патэнцыйнай пагрозай для навакольнага асяродзьдзя. Паліва з іх можа стаць прычынай скажэньня Гданьскага заліву – зьвяртаюць увагу навукоўцы і эколягі.
У польскай частцы Гданьскага заліву на дне знаходзяцца некалькі дзясяткаў затопленых суднаў. У некалькіх з іх знаходзіцца гэтак званае цяжкае паліва. Калі яно разальецца, то прывядзе да сьмерці амаль усёй марской флёры і фаўны. Калі паліва трапіць на бераг, то зьнішчыць пляжы і гнездаваньні птушак. Могуць таксама паявіцца генэтычныя мутацыі, трагедыі ў рыбалоўстве. Навукоўцы ацэньваюць, што іржавыя стальныя бакі, могуць у любы момант прадзіравіцца.
Адным з такіх аб’ектаў зьяўляецца касьцяк нямецкага танкера «Франкэн». Год таму была праведзена экспэдыцыя на затоплены карабель. Фонд MARE пераконвае, што пагроза экалягічнай катастрофы зьяўляецца вельмі рэальнай.
Ольга Сарна з фонду MARE расказвае, што падчас экспэдыцыі ўжо было заўважана, што кроплі паліва прасочваюцца ў ваду.
О. Сарна: Перад усім трэба памятаць пра тое, што гэта толькі маленькі фрагмэнт праблемы. Франкэн – гэта толькі адно судна з амаль 3 тысяч затопленых у Балтыйскім моры. Каля 100 з іх ацэньваюцца як патэнцыйна небясьпечныя. Праблема заключаецца ў тым, што дакладнай інфармацыя няма, а мы грунтуемся на гістарычных дадзеных аб тым, што на суднах магло знаходзіцца. Дасьледаваньняў на суднах таксама не было.
Пануе паўсюднае перакананьне, што калі гэтыя судны праляжалі на дне Балтыйскага мора столькі часу, то праляжаць яшчэ столькі ж. Паводле Ольгі Сарны, у гэтым і заключаецца праблема.
О. Сарна: Большасьць суднаў, якія кваліфікуюцца як найбольш небясьпечныя, былі затопленыя 70-100 гадоў таму. Гэта пачатак ХХ стагодзьдзя, Першая і Другая сусьветныя войны. Гэта праблема ня толькі Балтыйскага мора, але і цэлага сьвету. Ва ўсім сьвеце затопленых суднаў вельмі шмат. Прайшло столькі гадоў і яны сапраўды пачынаюць рассыпацца. У выніку іржы яны пачынаюць лопаць, трашчаць, рассыпацца. Бакі перастаюць быць шчыльнымі. З розных рэгіёнаў, ня толькі на Балтыйскім моры, паступае інфармацыя, што адбываецца ўцечка паліва.
Экспэртка прыводзіць прыклад судна з часу Другой сусьветнай вайны «Штутгард», якое ляжыць у Пуцкім заліве. Некалькі гадоў таму з яго вылілася каля 300 тон паліва (звычайныя запасы паліва на судне). Цяпер каля 415 тысяч квадратных мэтраў дна заліву пакрытыя алеем і наступіла поўнае выміраньне ўсіх гатункаў. У гэтым месцы памерла ўсё. Гэта было цяжкае паліва, якое апала на дно, не паднялося наверх, таму яго не было бачна.
Небясьпеку на дне мора ўяўляе ня толькі паліва з затопленых суднаў, але і хімічная зброя, бочкі з іпрытам, звычайныя боепрыпасы. Цяжка сказаць, паводле Ольгі Сарны, што зьяўляецца больш небясьпечным. Што можна зрабіць у гэтых выпадках?
О. Сарна: Усё залежыць ад таго, пра якую праблему мы гаворым. Калі казаць пра хімічную зброю, іншую зброю, бочкі з іпрытам, то на Балтыйскім моры праходзіць шэраг праектаў розных груп. Гэтым займаецца таксама Хэльсінская камісія. Спадзяюся, што ў выніку гэтыя дзеяньні ператворацца ў фінальную акцыю ачышчэньня Балтыйскага мора. Тут таксама паяўляецца праблема са спосабам утылізацыі такой зброі. У выпадку паліва ўсё значна прасьцей, ёсьць гатовыя выхады з сытуацыі. Такое паліва можна выпампаваць з затопленага судна. Для гэтага выкарыстоўваюцца падводныя робаты, якія ўкручваюцца ў бакі, і паліва без праблем можна выпампаваць. Праблемай зьяўляюцца фінансы. Хто за гэта заплаціць. Закон не акрэсьлівае, хто зьяўляецца адказным за судны. Напрыклад, «Франкэн» ляжыць на нашай тэрыторыі і ўяўляе пагрозу для нас. У гэтай частцы заліву водныя плыні ідуць у бок сушы, калі паліва выплыве, то пад пагрозай будзе Хэльскі паўвостраў. Само судна нямецкае, а затапілі яго савецкія самалёты. Насамрэч, вельмі складана сказаць, хто павінен гэта зрабіць. Мне здаецца, павінны ўсе разам.
Тэма затопленых суднай і пагрозы, якія з імі зьвязаныя, выклікаюць апошнім часам большае зацікаўленьне. Пасьля таго, як у мінулым годзе справа «Франкэна» была агучана, Міністэрства марской гаспадаркі Польшчы зрабіла першыя крокі – паклікала працоўную групу па справах «Франкэна». Яна павінна правесьці дакладныя дасьледаваньні над затопленым суднам і ацаніць яго небясьпеку.

ав