Хрысьціяне распачынаюць падрыхтоўку да Вялікадня. У сераду ў Каталіцкім касьцёле быў Папялец, дзень які распачынае пост перад Пасхай. У сваю чаргу праваслаўныя вернікі пост распачынаюць у панядзелак.
У Польшчы прадстаўнікі розных веравызнаньняў аб’ядналіся, дарэчы, ня першы раз, каб падзяліцца матэрыяльнымі дабротамі з іншымі.
Распачалася экумэнічная акцыя «Міласьціна на Вялікі пост». У гэтым годзе яна праходзіць пад знакам салідарнасьці паміж пакаленьнямі. У дабрачыннай акцыі ўдзел прымаюць Эвангельскі, Праваслаўны і Каталіцкі касьцёлы. У парафіях і школах у цэлай Польшчы дзеці і моладзь будуць зьбіраць ахвяраваньні ў папяровыя скарбонкі. Акцыя адбываецца 24-ы раз.
Акцыя заўсёды распачынаецца з пачаткам Вялікага посту – гаворыць ксёндз Кшыштаф Срока, намесьнік дырэктара польскай каталіцкай дабрачыннай арганізацыі «Карытас».
К. Срока: Мэханізм акцыі вельмі просты. Мы рыхтуем скарбонкі, які дзякуючы нашым валанцёрам, парафіяльным групам «Карытас», валанцёрскім гурткам у школах трапляюць да дзяцей і моладзі. У гэтыя скарбонкі трапляюць грошы, якія былі заашчаджаныя ў выніку вялікапосных адрачэньняў, дзякуючы адмове ад нейкай прыемнай рэчы. Мы стараемся паказаць, як важным можа быць рашэньне аб адрачэньні на Вялікі пост. Дзякуючы гэтым сабраным сродкам, якія на канец паста трапляюць да арганізатараў, ладзіцца дапамога для старэйшых людзей.
Дырэктар праваслаўнага мітрапалітарнага цэнтра міласэрнасьці «Эліос», ксёндз Даратэвуш Савіцкі кажа, што акцыя зьяўляецца экумэнічнай, паколькі аб’ядноўвае розныя пакаленьні.
Д. Савіцкі: Экумэнічная таксама таму, што выходзіць за межы касьцёлаў. Ня важна, ці дзіця праваслаўнае, а старэйшая асоба – пратэстант. Усе мы, насамрэч, зьяўляемся дзецьмі аднаго Бога. І гэта павінна быць для нас самым важным, што мы здольныя гэта паказаць – Бог адзін, а таксама мы маем такія ж самыя патрэбы. Я ня чуў, каб праваслаўная шакалядка была іншага смаку, чым рыма-каталіцкая, ці цукерак у вуснах праваслаўных быў больш салодкім, чым у эвангельскіх вуснах.
Ксёндз Кшыштаф Срока кажа, што матэрыяльны элемэнт у гэтай акцыі важны, паколькі гэта рэальная дапамога людзям у патрэбе. Ёсьць і яшчэ важны момант.
К. Срока: У гэтай акцыі важна, каб вучыцца дабрачыннасьці, што дазволіць дзецям зразумець вартасьць дзяленьня з іншымі ўжо з самага малога ўзросту.
У сераду ў Каталіцкім касьцёле быў Папялец, дзень які распачынае пост перад Пасхай. У сваю чаргу праваслаўныя вернікі пост распачынаюць у панядзелак.
У Польшчы прадстаўнікі розных веравызнаньняў аб’ядналіся, дарэчы, ня першы раз, каб падзяліцца матэрыяльнымі дабротамі з іншымі.
Распачалася экумэнічная акцыя «Міласьціна на Вялікі пост». У гэтым годзе яна праходзіць пад знакам салідарнасьці паміж пакаленьнямі. У дабрачыннай акцыі ўдзел прымаюць Эвангельскі, Праваслаўны і Каталіцкі касьцёлы. У парафіях і школах у цэлай Польшчы дзеці і моладзь будуць зьбіраць ахвяраваньні ў папяровыя скарбонкі. Акцыя адбываецца 24-ы раз.
Акцыя заўсёды распачынаецца з пачаткам Вялікага посту – гаворыць ксёндз Кшыштаф Срока, намесьнік дырэктара польскай каталіцкай дабрачыннай арганізацыі «Карытас».
К. Срока: Мэханізм акцыі вельмі просты. Мы рыхтуем скарбонкі, які дзякуючы нашым валанцёрам, парафіяльным групам «Карытас», валанцёрскім гурткам у школах трапляюць да дзяцей і моладзі. У гэтыя скарбонкі трапляюць грошы, якія былі заашчаджаныя ў выніку вялікапосных адрачэньняў, дзякуючы адмове ад нейкай прыемнай рэчы. Мы стараемся паказаць, як важным можа быць рашэньне аб адрачэньні на Вялікі пост. Дзякуючы гэтым сабраным сродкам, якія на канец паста трапляюць да арганізатараў, ладзіцца дапамога для старэйшых людзей.
Дырэктар праваслаўнага мітрапалітарнага цэнтра міласэрнасьці «Эліос», ксёндз Даратэвуш Савіцкі кажа, што акцыя зьяўляецца экумэнічнай, паколькі аб’ядноўвае розныя пакаленьні.
Д. Савіцкі: Экумэнічная таксама таму, што выходзіць за межы касьцёлаў. Ня важна, ці дзіця праваслаўнае, а старэйшая асоба – пратэстант. Усе мы, насамрэч, зьяўляемся дзецьмі аднаго Бога. І гэта павінна быць для нас самым важным, што мы здольныя гэта паказаць – Бог адзін, а таксама мы маем такія ж самыя патрэбы. Я ня чуў, каб праваслаўная шакалядка была іншага смаку, чым рыма-каталіцкая, ці цукерак у вуснах праваслаўных быў больш салодкім, чым у эвангельскіх вуснах.
Ксёндз Кшыштаф Срока кажа, што матэрыяльны элемэнт у гэтай акцыі важны, паколькі гэта рэальная дапамога людзям у патрэбе. Ёсьць і яшчэ важны момант - "каб вучыцца дабрачыннасьці, што дазволіць дзецям зразумець вартасьць дзяленьня з іншымі ўжо з самага малога ўзросту".
ав